«Зьвяртаемся да сусьветнай супольнасьці з заклікам неперадузята ацаніць сытуацыю, калі пад выглядам барацьбы за дэмакратычныя каштоўнасьці мае месца агрэсіўны ціск на сувэрэнную дзяржаву і яе грамадзянаў, грубае парушэньне базавых прынцыпаў міжнароднага права на неўмяшаньне ва ўнутраныя справы. Такія дзеяньні ствараюць рэальную пагрозу міжнароднаму міру і бясьпецы, парушаюць палажэньні Статуту ААН, адной з заснавальніц якой і наша краіна», — спасылаецца на зварот БелТА.
Аўтары тэксту лічаць, што замест разьвіцьця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва шэраг дзяржаў спрыяе дэстабілізацыі абстаноўкі ў Беларусі — «разгорнута інтэнсіўная інфармацыйная агрэсія, накіраваная на ўцягваньне нашых грамадзян у дэструктыўную дзейнасьць з мэтай ажыцьцяўленьня дзяржаўнага перавароту».
«Уводзяцца беспрэцэдэнтныя санкцыі. Абсурднымі выглядаюць спробы пазбавіць Беларусь правоў на правядзеньне міжнародных спартовых спаборніцтваў, забароны на авіязносіны, дыскрымінацыі кампаній і арганізацый, а ў канчатковым выніку — звычайных грамадзян. Беларусы вытрымаюць гэтыя выпрабаваньні: у XX стагодзьдзі мы двойчы аднаўлялі сваю краіну — з руін Вялікай Айчыннай вайны і аскепкаў разбуранага СССР. Таму ня толькі моцная дзяржаўная ўлада і органы правапарадку не дазволілі ператварыць Беларусь у чарговы гарачы пункт на палітычнай мапе, а і кожны беларус разумее адказнасьць за будучыню краіны».
«Зьвяртаемся да замежных партнэраў: шануйце нормы міжнароднага права ва ўзаемаадносінах зь Беларусьсю. Мы гатовыя да дыялёгу, але не да прымусу, і заяўляем аб беспэрспэктыўнасьці любых замахаў на наша права самастойна выстройваць шлях разьвіцьця. Заклікаем сусьветную супольнасьць выступіць супраць неабгрунтаванай, контрапрадуктыўнай і дыскрымінацыйнай палітыкі, праявіць салідарнасьць у адстойваньні права на сувэрэнітэт, вярнуцца да канструктыўнага ўзаемадзеяньня на карысьць ўсіх краін і народаў», — рэзюмуецца ў дакумэнце.