Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Без палітычнай супрацы? У замежнапалітычнай стратэгіі Ўкраіны Беларусь трапіла ў лік «нестратэгічных партнэраў»


Будынак Савету міністраў Украіны
Будынак Савету міністраў Украіны

Кабінэт Міністраў Украіны на пасяджэньні 9 чэрвеня зацьвердзіў стратэгію замежнапалітычнай дзейнасьці краіны, якая набудзе юрыдычную моц пасьля падпісаньня прэзыдэнтам адпаведнага ўказу.

Паводле працэдуры, дакумэнт яшчэ мусіць ухваліць Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны.

Як вынікае з абнародаванага ўрадам тэксту стратэгіі, «у дачыненьнях зь Беларусьсю Ўкраіна будзе дэманстраваць салідарнасьць зь беларускім народам у ягоным імкненьні разьвіваць эўрапейскую, дэмакратычную і прававую дзяржаву, а таксама не дапусьціць згортваньня сувэрэнітэту на карысьць Расеі».

Разам з тым Украіна плянуе разьвіваць зь Беларусьсю прагматычную гандлёва-эканамічную супрацу.

Сваімі стратэгічнымі партнэрамі Ўкраіна вызначыла ўсіх суседзяў, апроч Беларусі. Асобную ўвагу краіна плянуе сфакусаваць на дачыненьнях зь Вялікай Брытаніяй, краінамі Эўразьвязу, ЗША і Японіяй. Галоўныя прыярытэты пацьвярджаюць курс на эўраінтэграцыю і набыцьцё сяброўства ў NATO.

Як адзначаецца ў дакумэнце, Украіна гатова аднавіць дачыненьні з Расеяй, але толькі пасьля таго, як расейскі бок спыніць сваю агрэсію супраць Украіны і верне акупаваныя ўкраінскія землі.

Раней у офісе прэзыдэнта Ўкраіны паведамлялі, што стратэгію замежнапалітычнай дзейнасьці Ўкраіны плянуюць прэзэнтаваць на дзень Незалежнасьці, 24 жніўня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG