Лінкі ўнівэрсальнага доступу

4 варыянты расейскай палітыкі: куды «заплылі» Лукашэнка і Пуцін? Меркаваньне экспэрткі


Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка, каляж
Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка, каляж

Пра магчымыя варыянты расейскай палітыкі адносна Беларусі расказвае палітоляг, рэдактарка сайта «Наше мнение» Валерыя Касьцюгова,

Якія вынікі «рабочага купаньня»?

Ці абароніць Расея афіцыйны Менск ад заходніх санкцыяў?

Якія ёсьць варыянты расейскай палітыкі адносна Беларусі?

Гэта тэмы гутаркі ў Клюбе Свабоды.

Удзельнікі Клюбу Свабоды:

  • Юры Дракахруст, палітычны аглядальнік беларускай службы Радыё Свабода
  • Валерыя Касьцюгова, палітоляг, рэдактар сайта «Наше мнение»

Клюб Свабоды — абмеркаваньне на плятформе аўдыёчатаў Тэлеграму.

Касьцюгова

  • Вынікі саміту Лукашэнка-Пуцін даволі сьціплыя
  • Расея пагадзілася пералічыць да канца чэрвеня рэшту абяцанага яшчэ летась крэдыту
  • Таксама абяцана павялічыць колькасьць рэйсаў «Белавія» ў РФ
  • Як можна зразумець, на папулярных кірунках (Масква, Санкт-Пецярбург) захоўваецца прынцып узаемнасьці — на адзін беларускі рэйс адзін расейскі
Валерыя Касьцюгова
Валерыя Касьцюгова
  • Эпізодам з купаньнем Лукашэнкі Пуцін дэманструе свайму атачэньню, што ён дамінуе ў двухбаковых адносінах
  • Расея карыстаецца безальтэрнатыўным становішчам у эканоміцы і зьнешняй палітыцы Беларусі і атрымлівае ад гэтага дывідэнды
  • Калі размова ідзе пра фінансавую дапамогу ці зьніжэньне цэнаў на энэрганосьбіты, пра што гавораць Лукашэнка і Галоўчанка, то такой дапамогі Расея не абяцае
  • Расейскае разуменьне падтрымкі: Беларусі няма куды падзецца, і таму мы будзем гандляваць беларускімі таварамі на заходніх рынках
  • Расейцы купяць нашыя калійныя ўгнаеньні па нізкіх цэнах і будуць іх прадаваць на міжнародных рынках
  • Трубаправод «Ямал — Заходняя Эўропа» і так губляў бы сваю актуальнасьць, асабліва з увядзеньнем «Паўночнага патоку-2»
  • Украіна заключыла кантракт на транзыт расейскага газу на 5 гадоў
  • «Газпром» будзе працягваць прадаваць Беларусі шалёна вялікія аб’ёмы газу, Беларусь будзе другім пасьля Нямеччыны пакупніком расейскага газу
  • На такую падтрымку Расея гатовая
  • У артыкуле на сайце «Наше мнение» выкладаюцца 4 варыянты расейскай палітыкі ў цяперашняй сытуацыі паглыбленьня ізаляцыі Беларусі
  • Першы варыянт — гэта працяг інтэграцыйнага будаваньня
  • Вынікі сочынскага саміту і міжурадавых перамоваў паказваюць, што беларускі бок спадзяецца, што можна атрымаць нізкія цэны на газ, не даючы расейскім кампаніям зарабляць у Беларусі
  • Калі беларускі бок захоча ісьці гэтым шляхам, то ён адкрыты
  • Другі варыянт — гэта канстытуцыйная рэформа ў Беларусі, пра якую казалі і Пуцін, і Лукашэнка
  • Але гэтая рэформа завісла — відавочна, што Менск не гатовы ні на якія палітычныя пераўтварэньні
  • Беларуская ўлада не гатовая ахвяраваць сваёй незалежнасьцю, якую яна разумее найперш як незалежнасьць ад закону
  • Лукашэнка не гатовы падзяліцца ўладай ні з кім, з прарасейскімі сіламі ў тым ліку
  • Абставіны «змовы Фядуты» і дэкрэт аб перадачы паўнамоцтваў Радзе бясьпекі ў выпадку забойства прэзыдэнта азначаюць узмацненьне ўзаемадзеяньня спэцслужбаў дзьвюх краінаў
  • Гэта перадумова трэцяга варыянта, калі Расея сама зладзіць транзыт улады ў Беларусі
  • І чацьвёрты варыянт — Беларусь «як нож у горла Эўразьвязу», крыніца нестабільнасьці на мяжы ЭЗ, кшталту ДНР/ЛНР ці Сырыі
  • Гэты апошні варыянт — на выпадак, калі беларускія ўлады не пагаджаюцца наагул ні на што
  • Гэта ператварэньне Беларусі ў «чорную дзіру», якую можна выкарыстоўваць для разнастайных правакацыяў каля межаў ЭЗ
  • Падобную ролю каля межаў ЗША некалі адыгрывала Куба
  • Сэнс гэтага варыянту — нічога не рабіць
  • Хай Лукашэнка захоплівае самалёты, хай пагражае крызіс уцекачоў Эўропе
  • Расеі чаго пераймацца з гэтай нагоды?
  • Калі Пуцін хоча, каб ЗША прызналі Беларусь зонай расейскага кантролю, ён павінен прадэманстраваць здольнасьць нейкія пытаньні ў Беларусі вырашаць
  • Пакуль Расея такую сваю здольнасьць не дэманструе
  • Яна ня можа выцягнуць зь беларускай турмы сваю грамадзянку, яна ня можа дамагчыся зьмены беларускай Канстытуцыі ў пажаданым ёй кірунку
  • Расейцы ня могуць дамагчыся наагул нічога
  • Погляд, які сёньня выклаў Джон Болтан у Washington Post, дамінаваў у заходняй палітыцы з 2014 году — як прадухіліць рост уплыву Расеі на Беларусь?
  • Але Лукашэнка парушаў усе дамоўленасьці, якія дасягаліся ў межах гэтага падыходу
  • І ў такіх умовах міжнародная супольнасьць прыходзіць да высновы — дык, можа, і лепш, каб Расея гэта кантралявала

Што было раней

  • 28–29 траўня ў расейскім горадзе Сочы праходзіла сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна. Гэта была трэцяя сустрэча двух палітыкаў з пачатку гэтага году. Самі перамовы доўжыліся больш за 5 гадзінаў.
  • Пасьля завяршэньня візыту Лукашэнкі ў Сочы прэс-сакратар Пуціна Дзьмітры Пяскоў сказаў расейскім СМІ, што другі транш крэдыту Расеі ў $500 мільёнаў з 1,5 мільярда Менск атрымае неўзабаве.
  • «Да канца чэрвеня, ніякіх перашкод няма, усё ўзгоднена», — цытуюць расейскія агенцтвы Пяскова.
  • Пагадненьне аб расейскім крэдыце было падпісана 21 сьнежня 2020 году. Першы транш у памеры $500 млн Міністэрства фінансаў Беларусі атрымала 30 сьнежня летась.
  • Пуцін у размове з Лукашэнкам падняў тэму затрыманай у Беларусі расейскай грамадзянкі Соф’і Сапегі, сяброўкі Рамана Пратасевіча. МЗС Расеі даручана адсочваць яе лёс.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG