Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўлу Севярынцу 7 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму; затрыманых у справе Tut.by прызналі палітвязьнямі. Найважнейшае за 25 траўня


Павал Севярынец у судзе, 25 траўня 2021
Павал Севярынец у судзе, 25 траўня 2021

Падзеі 25 траўня

На закрытым працэсе вынесьлі прысуды Максіму Вінярскаму, Дзьмітрыю Казлову, Андрэю Войнічу, Паўлу Севярынцу, Паўлу Юхневічу, Яўгену Афнагелю і Ірыне Шчаснай

Дэпартамэнт авіяцыі Міністэрства транспарту Беларусі апублікаваў расшыфроўку перамоваў пілёта Ryanair з дыспэтчарам менскага аэрапорту

Софью Сапегу, сяброўку Рамана Пратасевіча, арыштавалі на 2 месяцы. Пра гэта паведаміў BBC яе адвакат Аляксандар Філановіч

У Беларусі 25 траўня зьявіліся 15 новых палітвязьняў. Гэта затрыманыя кіраўнікі, журналісты і іншы пэрсанал мэдыйнага парталу Tut.by, а таксама генэральны дырэктар Hoster.by

У Беларусі працягваецца палітычны перасьлед нязгодных з гвалтам рэжыму Лукашэнкі

Андрэю Ашурку аддалі ў Шклове цела памерлага брата, палітвязьня Вітольда Ашурка, які нечакана памёр у калёніі 21 траўня

Дзяржаўная авіяцыйная служба Ўкраіны паведаміла аб увядзеньні поўнай забароны на авіяцыйныя перавозкі паміж Украінай і Беларусьсю

25 траўня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ухвалілі зварот да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай унесьці ў Нацыянальны сход законапраект аб замацаваньні ў Канстытуцыі адзінага дня галасаваньня

Беларусь закрые амбасаду ў Канадзе

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн падчас саміту з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным абмяркуе вымушаную пасадку самалёта Ryanair і затрыманьне актывіста апазыцыі — паведаміла прэсавая сакратарка Белага дому Джэн Сакі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG