Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманых у справе Tut.by прызналі палітычнымі зьняволенымі


Частка затрыманых у «справе Tut.by»

У Беларусі 25 траўня зьявіліся 15 новых палітвязьняў.

Гэта затрыманыя кіраўнікі, журналісты і іншы пэрсанал мэдыйнага парталу Tut.by, а таксама генэральны дырэктар Hoster.by, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Гэта Людміла Чэкіна, Марына Золатава, Вольга Лойка, Ірына Рыбалка, Алена Талкачова, Анжэла Асад, Марыя Новік, Ала Лапатка, Аляксандра Дайнека, Андрэй Аўдзееў, Сяргей Павалішаў, Дар'я Данілава, Юлія Чарняўская, Кацярына Ткачэнка і Ірына Касцючэнка.

Напярэдадні ў Яўгеніі Чарняўскай, дачкі памерлага заснавальніка парталу Tut.by Юрыя Зісера і зьмешчанай цяпер пад хатні арышт Юліі Чарняўскай, арыштавалі беларускія банкаўскія рахункі. Сама яна зь сям’ёй жыве ў Ізраілі.

Агульная колькасьць палітычных зьняволеных у Беларусі вырасла да 421 чалавека. Паводле статыстыкі Беларускай асацыяцыі журналістаў, на гэты момант 34 прадстаўнікі мэдыя знаходзяцца ў няволі.

Офіс рэдакцыі 18 траўня быў заблякаваны за публікацыю «забароненай заканадаўствам інфармацыі», туды прыйшлі супрацоўнікі ДФР. Пазьней у ведамстве паведамілі, што на службовых асобаў завялі крымінальную справу за ўхіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. На думку сілавікоў, рэзыдэнт Парку высокіх тэхналёгій атрымаў выручку, не абумоўленую дзейнасьцю, дазволенай для рэзыдэнтаў.

У сьнежні 2020 году Tut.by па патрабаваньне Міністэрства інфармацыі быў пазбаўлены статусу СМІ. Падставай сталі раней вынесеныя папярэджаньні да матэрыялаў аб правядзеньні прэзыдэнцкіх выбараў, дзейнасьці Камітэту дзяржаўнага кантролю, беларускай мытні і г.д.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG