Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС Нямеччыны: за інцыдэнт з самалётам Ryanair Лукашэнка заплаціць «горкую цану»


Гайка Маас

Кіраўнік нямецкага Міністэрства замежных справаў Гайка Маас назваў прымусовую пасадку самалёта Ryanair у Менску гнюсным учынкам. Ён заявіў, што Аляксандар Лукашэнка заплаціць «горкую цану».

«Кожнаму дыктатару, які гуляе з такімі думкамі, павінна быць зразумела, што за гэта трэба будзе плаціць горкую цану», — заявіў Маас журналістам у Бэрліне ў аўторак. Паводле яго словаў, вельмі важна, што ЭЗ адрэагаваў «хутка і жорстка».

«Паводле агіднасьці тое, што зрабіў Лукашэнка, не пераплюнуць. Жыцьці больш як 170 пасажыраў былі пастаўленыя пад пагрозу, каб затрымаць аднаго журналіста. Гэта патройная атака — умяшаньне ў справы паветранага транспарту, атака на свабоду слова і на эўрапейскіх грамадзянаў на борце», — сказаў нямецкі міністар.

Ён дадаў, што «міжнародная супольнасьць гэтага не пацерпіць».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG