Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гарантуецца свабода меркаваньняў, але не прапаганда варожасьці». Канстытуцыйны суд ўхваліў рэпрэсіўныя законы


Канстытуцыйны суд, ілюстрацыйнае фота
Канстытуцыйны суд, ілюстрацыйнае фота

Канстытуцыйны суд Беларусі прызнаў закон «Аб недапушчэньні рэабілітацыі нацызму» адпаведным Канстытуцыі, а таксама шэраг нядаўна ўхваленых «рэпрэсіўных» законаў.

«Канстытуцыйны суд лічыць, што закон паводле зьместу нормаў, форме акту, разьмежаваньня кампэтэнцыі паміж дзяржаўнымі органамі і парадку прыняцьця адпавядае Канстытуцыі», — гаворыцца ў рашэньні, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Суд адсылае да шэрагу прававых актаў, накіраваных на супрацьдзеяньне нацызму, які адносіцца да ліку «найбольш небясьпечных формаў праявы экстрэмісцкай дзейнасьці».

«Згодна з Канстытуцыяй кожнаму гарантуецца свабода меркаваньняў, перакананьняў і іх свабоднае выказваньне (ч.1 арт.33). Пры гэтым забараняецца прапаганда вайны, сацыяльнай, нацыянальнай, рэлігійнай і расавай варожасьці (ч.3 арт.5)», — адзначаюць у Канстытуцыйным судзе.

Закон «Аб недапушчэньні рэабілітацыі нацызму» прыняты Палатай прадстаўнікоў 16 красавіка, ухвалены Саветам рэспублікі 21 красавіка.

Адпаведнымі Канстытуцыі прызнаныя таксама законы:

  • «Аб зьмяненьні законаў у пытаньнях процідзеяньня экстрэмізму»
  • «Аб зьмяненьні законаў у пытаньнях забесьпячэньня нацыянальнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь»
  • «Аб зьмяненьні закону «Аб дзяржаўнай абароне судзьдзяў, службовых асобаў праваахоўных і наглядных органаў, супрацоўнікаў органаў дзяржаўнай аховы».

Праваабаронцы і грамадзянскія актывісты засьцерагаюцца, што больш жорсткае заканадаўства ператворыцца ў інструмэнт расправы зь іншадумцамі. Так, затрыманыя ў сакавіку польскія актывісты абвінавачваюцца па ч. 3 арт. 130 КК, дзе сярод іншага ў пераліку злачынстваў якраз фігуруе «рэабілітацыя нацызму».

Акрамя таго, праз пашырэньне падставаў да крымінальнага перасьледу, адзначаюць юрысты, практычна любога беларуса сёньня можна прызнаць «экстрэмістам», а грамадзкую арганізацыю ці незалежны інтэрнэт-канал «экстрэмісцкім».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG