Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя затрымала шэраг удзельнікаў першамайскіх дэманстрацыяў у Турэччыне і Францыі


Паліцыя на першамайскай акцыі ў Парыжы
Паліцыя на першамайскай акцыі ў Парыжы

Пра гэта паведамляе Reuters.

У Стамбуле турэцкая паліцыя затрымала 212 дэманстрантаў пасьля таго, як у суботу на першамайскіх маршах пачаліся сутыкненьні паміж маніфэстантамі і сіламі правапарадку.

Дэманстрацыі праходзілі ва ўмовах забароны на масавыя акцыі, уведзенай, каб запаволіць распаўсюд каранавірусу.

Гарадзкія ўлады заявілі, што некаторым прафсаюзам было дазволена праводзіць акцыі ў гонар 1 траўня, а іншыя, якія «незаконна сабраліся», праігнараваўшы правілы сацыяльнай дыстанцыі і заклікі разысьціся, былі затрыманыя.

Дзяржаўнае агенцтва «Анадолу» паведаміла, што 20 пратэстоўцаў, таксама былі затрыманыя ў Ізьміры.

На гэтым тыдні Турэччына ўвяла частковы локдаўн на 17 дзён, які прадугледжвае закрыцьцё школаў і некаторых прадпрыемстваў.

Падчас акцыяў на 1 траўня паліцыя ў Стамбуле і Анкары перашкаджала журналістам здымаць дэманстрацыі і затрыманьні, пры гэтым супрацоўнікі паліцыі спасылаліся на новы паліцэйскі цыркуляр.

Таксама ў Парыжы сёньня адбыліся сутычкі ўдзельнікаў першатравеньскіх маніфэстацыяў з паліцыяй. Паліцыя затрымала 34 маніфэстантаў, падчас дэманстрацыі былі падпаленыя некалькі сьмецьцевых бакаў і разьбітыя шыбы ў офісе аднаго з банкаў.

Да чальцоў прафсаюзаў — удзельнікаў сёньняшніх маніфэстацыяў — далучыліся чальцы руху «Жоўтыя камізэлькі», які тры гады таму выклікаў хвалю антыўрадавых пратэстаў.

Удзельнікі шэсьця пратэставалі супраць плянаў урадаў правесьці рэформу сыстэмы страхаваньня ад беспрацоўя.

Падчас дэманстрацыі ў Парыжы 1 траўня 2021
Падчас дэманстрацыі ў Парыжы 1 траўня 2021

Сёньня ў Францыі прайшло каля 300 першатравеньскіх маніфэстацыяў, у тым ліку ў Ліёне, Нанце, Лілі і Тулюзе.

У гэтых акцыях узялі ўдзел і палітыкі — ультралевы Жан-Люк Мэляншон і ультраправая Марын Ле Пэн. Яны абое плянуюць кінуць выклік дзейнаму прэзыдэнту Эманюэлю Макрону на наступных прэзыдэнцкіх выбарах, якія адбудуцца ў 2022 годзе.

Мэляншон выступіў у Лілі і выказаў спадзяваньне вярнуцца ў яго прэзыдэнтам.

Ле Пэн, якая ў Парыжы ўсклала вянок да статуі Жанны д’Арк, папярэдзіла пра наступленьне «татальнага хаосу» у выпадку пераабраньня Макрона.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG