Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У нядзелю сілавікі затрымалі мінімум 4 чалавекі, сярод іх страйкамавец зь «Беларуськалію»


Максім Губарэвіч

Затрыманьні адбыліся ў Менску і Горадні, а ў Салігорску мужчыну ня выпусьцілі на волю пасьля «сутак», зноў арыштаваўшы.

У Менску ў нядзелю ў раёне вуліцы Алібегава затрымалі 30-гадовага Паўла Іванова. Прычынай затрыманьня, падобна, стаў нацыянальны сьцяг, які быў пры ім. З Маскоўскага РУУС яго даставілі на Акрэсьціна, піша Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Таксама 11 красавіка ў сталіцы затрымалі Станіслава Кучынскага, якога таксама адвезьлі на Акрэсьціна. Але прычына затрыманьня невядомая.

У Горадні ў час гандбольнага матчу «Кронан» — СКА (Менск) міліцыянты хацелі затрымаць дзяўчыну, якая спрабавала зрабіць здымак заўзятараў. Сілавікі заўважылі на яе тэлефоне Пагоню і заявілі, што калі яна не прыбярэ тэлефон, яны палічаць супольны здымак пікетам і затрымаюць яе, паведамляе «Белсат».

Падчас гэтага ж гандбольнага матчу міліцыянты затрымалі грамадзкага актывіста Максіма Губарэвіча. Падстава — нашыўка з Пагоняю. Максіма даставілі ў Кастрычніцкі РАУС, а пазьней у доме мужчыны правялі агляд.

11 красавіка ня выйшаў з «сутак» член страйкаму на «Беларуськаліі» Дзьмітры Літвін. Яго арыштавалі на 15 дзён за ўдзел у маратоне ў падтрымку спартоўцаў. Пасьля суду Літвіна перавезьлі у ІЧУ ў Любані. Маці, сябры і члены страйку прыехалі ў Любань сустракаць Дзьмітрыя 11 красавіка, але там дазналіся, што Літвіна пазбавілі волі яшчэ на 11 дзён. Што стала падставай для гэтага адміністрацыйнага арышту, невядома.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG