Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі 11 новых палітвязьняў. Агульная колькасьць такіх — 353


Падрыхтоўка да судовага працэсу, ілюстрацыйнае фота

Праваабарончая супольнасьць Беларусі прызнала палітычнымі зьняволенымі 11 чалавек, абвінавачаных паводле крымінальных артыкулаў за «масавыя беспарадкі» і «групавыя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак».

Такім чынам, агулам у месцах абмежаваньня волі па ўсёй краіне ўтрымліваюцца 353 палітвязьні.

Як паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна», перасьлед людзей, пазбаўленых волі і абвінавачаных паводле ч. 2 арт. 293 КК (масавыя беспарадкі) і паводле ч. 1 арт. 342 КК (групавыя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак), ацэньваецца як палітычна матываваны ў сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў і выказваньня свайго меркаваньня адносна абвешчаных вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 году.

На гэтай падставе палітычнымі зьняволенымі прызнаныя наступныя асобы:

  • Канстанцін Сьвідуновіч
  • Сяргей Канановіч
  • Сяргей Перфільеў
  • Лідзія Коршун
  • Даніла Ганчароў
  • Андрэй Мацук
  • Аляксандар Лапух
  • Сіман Канцэвіч
  • Філіп Канцэвіч
  • Мікалай Малюта
  • Андрэй Грышчук

Праваабаронцы патрабуюць ад уладаў неадкладна вызваліць з-пад варты палітвязьняў і спыніць іх крымінальны перасьлед.

Гэта ж тычыцца ўсіх, каго перасьледуюць з палітычных прычын.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG