Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Значыць, мы робім усё слушна», — Герасіменя пра распачатую крымінальную справу


Алімпійская прызэрка ў плаваньні Аляксандра Герасіменя
Алімпійская прызэрка ў плаваньні Аляксандра Герасіменя

«Калі нас адзначылі, значыць, мы на добрай дарозе і робім усё слушна», — так Аляксандра Герасіменя пракамэнтавала Свабодзе навіну пра крымінальную справу супраць яе і Аляксандра Апейкіна.

Сьледчы камітэт паведаміў, што заведзеная крымінальная справы ў дачыненьні да вядомай плыўчыхі, кіраўніцы Беларускага фонду спартовай салідарнасьці Аляксандры Герасімені і выканаўчага дырэктара фонду, заснавальніка гандбольнага клюбу «Віцязь» Аляксандра Апейкіна.

Сьледчы камітэт абвінаваціў іх у распаўсюджваньні хлусьлівых зьвестак

  • пра хаду і вынікі выбарчай кампаніі,
  • пра падзеі ў сацыяльнай, эканамічнай, палітычнай і культурнай сфэрах жыцьця грамадзтва,
  • а таксама ў закліках да дзеяньняў, скіраваных на шкоду нацыянальнай бясьпецы Беларусі.

Менавіта Герасіменю і Апейкіна Сьледчы камітэт лічыць адказнымі за

  • перанос зь Беларусі буйных спартовых мерапрыемстваў,
  • іміджавую і фінансавую шкоду,
  • падрыў прэстыжу краіны на міжнароднай і палітычнай арэне,
  • дыскрэдытацыю кіраўніцтва спартовай галіны і дзяржавы.

Справу завялі паводле ч. 3 арт. 361 — заклікі да дзеяньняў, скіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаньнем СМІ або інтэрнэту. Максымальнае пакараньне — 5 гадоў зьняволеньня.

Аляксандра Герасіменя і Аляксандар Апейкін знаходзяцца па-за межамі Беларусі.

БФСС паўстаў у жніўні 2020 году. Асноўнай задачай арганізацыя называе фінансавую, псыхалягічную, арганізацыйную і любую іншую дапамогу беларускім атлетам, якія пацярпелі ад дзеяньняў рэжыму Лукашэнкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG