Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мэдыязона»: У Расеі пасьля студзеньскіх мітынгаў — 100 палітвязьняў


Акцыя ў падтрымку расейскага апазыцыйнага лідэра Аляксея Навальнага ў Маскве
Акцыя ў падтрымку расейскага апазыцыйнага лідэра Аляксея Навальнага ў Маскве

Пасьля студзеньскіх мітынгаў у Расеі за вызваленьне апазыцыйнага лідэра Аляксея Навальнага зьявіліся як мінімум 100 новых палітвязьняў больш як у трыццаці гарадах

Гэта самыя масавыя рэпрэсіі за апошнія гады, піша «Мэдыязона». Выданьне склала даведнік па гэтых справах.

У асноўным палітвязьняў утрымліваюць у ізалятарах: усяго арыштаваныя 34 асобы. Яшчэ 13 чалавек пад хатнім арыштам.

Таксама распачатыя некалькі крымінальных спраў па ўсёй Расеі, у якіх пакуль няма падазраваных. Гэта дазваляе паліцыі рабіць ператрусы і іншыя сьледчыя дзеяньні. Гэта справа аб уцягваньні непаўналетніх у мітынгі ў Мурманску і ў Пецярбургу, аб пашкоджаньні машыны ДПС і перакрыцьці дарог у Пецярбургу; «санітарная справа» ў Саратаве, справа аб вандалізьме ў Казані і справа аб перакрыцьці дарог у Маскве 31 студзеня.

Пратэставыя акцыі супраць улады і ў падтрымку апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага ў расейскіх гарадах прайшлі 23 і 31 студзеня, а таксама 2 лютага. Па ўсёй Расеі паліцыянты затрымалі звыш 10 тысяч чалавек.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG