Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За паведамленьне пра сьмерць пацыенткі ў шпіталі падчас візыту Лукашэнкі завялі крымінальную справу


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Генэральная пракуратура распачала крымінальную справу аб паклёпе. Справа тычыцца інфармацыі аб сьмерці пацыенткі падчас візыту ў Маладэчна Лукашэнкі.

Тэлеграм-канал «Белые халаты. News» апублікаваў інфармацыю пра сьмерць пацыенткі ў шпіталі Маладэчна, дзе ў той момант знаходзіўся Лукашэнка. Пра гэта паведамляе прэс-служба Генпракуратуры, называючы старонку мэдыкаў «адным з тэлеграм-каналаў».

Згодна з матэрыяламі справы, нявыяўленая асоба 16 сакавіка «распаўсюдзіла заведама ілжывыя зьвесткі пра абставіны сьмерці жанчыны ў кардыялягічным аддзяленьні Маладачанскай цэнтральнай раённай лякарні», якую ў гэты дзень наведваў Аляксандар Лукашэнка.

Паводле Генпракуратуры, сваякі і мэдычныя работнікі былі «абураныя скажэньнем фактаў і іх тыражаваньнем», а таму зьвярнуліся ў праваахоўныя органы з просьбамі разабрацца ў тым, што здарылася, і даць прававую ацэнку «цынічнаму ўчынку».

Крымінальную справу пачалі па артыкуле 188 (паклёп) Крымінальнага кодэксу Беларусі. Справай займаецца Сьледчы камітэт.

16 сакавіка тэлеграм-канал «Белые халаты. News» апублікаваў інфармацыю са спасылкай адразу на некалькі сваіх крыніц, што ў лякарні ў Маладэчне сканала пацыентка, да якой нібыта не прапусьцілі мэдычную дапамогу ахоўнікі Лукашэнкі. У наступныя дні канал апублікаваў падрабязнасьці трагічнага здарэньня, напісаўшы, што атрымаў дэталі ад мэдыкаў самой лякарні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG