Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У віцебскую лякарню пасьля інфармацыі аб адключэньні кіслароду прыехалі сьледчыя


Справы пацыентаў лякарні хуткай дапамогі ў Віцебску
Справы пацыентаў лякарні хуткай дапамогі ў Віцебску

У лякарную хуткай мэдычнай дапамогі, дзе адбылося надзвычайнае здарэньне з падачай кіслароду хворым на штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, прыехала камісія зь Менску. Мэдыкаў апытаў сьледчы.

«Камісія прыехала ў лякарню 16 сакавіка і дагэтуль тут. Са мной пакуль не размаўлялі. Аднак у лекараў, якія дзяжурылі 7 і 8 студзеня, узялі тлумачальныя», — расказаў парталу Tut.by загадчык аддзяленьня анэстэзіялёгіі і рэанімацыі Ўладзімер Мартаў.

Ён таксама паведаміў, што сытуацыяй з падачай кіслароду зацікавіўся Сьледчы камітэт.

«15 сакавіка мяне апытваў сьледчы — пра падрабязнасьці надзвычайнага здарэньня. Учора і сёньня на гэтую тэму размаўляюць з маімі калегамі. Сьледчы камітэт правярае факты, якія я агучыў раней», — дадаў мэдык.

Паводле Ўладзімера Мартава, у пачатку студзеня ў хірургічным корпусе тройчы адключалася падача кіслароду — на 15, 20 і 23 хвіліны. Ён не назваў дакладную колькасьць памерлых, але сказаў, што гэта «не адзін і ня два чалавекі». Пра інцыдэнт ён праінфармаваў міністра Дзьмітрыя Піневіча, але вынікам стала тое, што Мартаву ад красавіка не падоўжаць кантракту.

12 сакавіка, Аляксандар Лукашэнка падчас наведваньня маладэчанскай лякарні пацікавіўся ў кіраўніка ведамства пра надзвычайнае здарэньне. І загадаў «паставіць чалавека на месца, калі там выключна палітыка».

«Падача кіслароду не залежыць ад таго, загадчык аддзяленьня рэанімацыі апазыцыянэр ці не», — адказаў на гэта Ўладзімер Мартаў.

У сваю чаргу Дзьмітры Піневіч у інтэрвію тэлеканалу СТБ прызнаў факт інцыдэнту, але падкрэсьліў, што перабоі ў падачы кіслароду не былі прычынай гібелі пацыентаў. Па яго словах, у віцебскай лякарні выяўлены парушэньні санітарна-эпідэмічнага рэжыму, што, хутчэй за ўсё, прывяло да заражэньня каранавірусам у «чырвонай зоне».

Міністар адзначыў, што да шэрагу спэцыялістаў ужытыя меры дысцыплінарнага ўзьдзеяньня. Уладзімер Мартаў ужо атрымаў апавяшчэньне ад адміністрацыі, што ад 3 красавіка зь ім не працягваюць працоўны кантракт «у сувязі са сканчэньнем тэрміну яго дзеяньня».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG