Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Наваградку звольнілі супрацоўніцу музэю, што вадзіла экскурсіі, наведнікаў якіх саджалі на «суткі»


Галіна Кавальчук

Галіну Кавальчук звольнілі з Наваградзкага гісторыка-краязнаўчага музэю. Два гады таму ўлады прызнавалі яе найлепшай музэйнай работніцай.

22 сакавіка Галіна Кавальчук дапрацоўвае апошні дзень на пасадзе старшай навуковай супрацоўніцы музэю, паведаміў «Белсат». Прычына звальненьня — грамадзянская пазыцыя і правядзеньне ў нядзелі экскурсіяў для жыхароў Наваградку, сярод якіх былі людзі, пакараныя судом за «ўдзел у несанкцыянаваных масавых акцыях».

Галіна Кавальчук працавала ў музэі амаль 22 гады. Найноўшая музэйная гісторыя Наваградку зьвязаная менавіта зь ёй. У 2019 годзе ўлады раёну прызналі Кавальчук найлепшым музэйным работнікам. Але ўжо ў лютым 2021 году сказалі, што не працягнуць зь ёй кантракту.

У лютым стала вядома, што з музэем разьвітаецца і навуковая супрацоўніца Тамара Вяршыцкая. Яна стварала ў Наваградку Музэй габрэйскага супраціву і занесеная ў Кнігу гонару Наваградзкага раёну. Кантракт Вяршыцкай дзейнічае да 2 красавіка 2021 году.

1 студзеня з пасады дырэктару Дому-музэю Адама Міцкевіча ў Наваградку зьнялі Мікалая Гайбу, які кіраваў установай больш за 20 гадоў.

Сёньня — апошні дзень збору подпісаў за вяртаньне Галіны Кавальчук і Тамары Вяршыцкай на працу ў музэй. Электронную пэтыцыю плянуюць накіраваць у Міністэрства культуры і Горадзенскі аблвыканкам. Падпісанты адзначаюць, што звальненьне дасьведчаных работніц паралізуе навуковую працу музэю.

Апошнія некалькі месяцаў Вяршыцкая і Кавальчук па нядзелях праводзілі для наваградцаў легальныя экскурсіі, прысьвечаныя гісторыі гораду, прыкладам, пра Адама Міцкевіча, беларускую гімназію, габрэйскі супраціў. Сярод удзельнікаў такіх экскурсій былі людзі, асуджаныя за ўдзел у недазволеных масавых мерапрыемствах. Часта экскурсіі суправаджалі міліцыянты.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG