Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Найважнейшае за 21 сакавіка


Фота зь Белазёрску
Фота зь Белазёрску

Асноўныя падзеі 21 сакавіка.

У Менску і іншых гарадах Беларусі, а таксама за мяжой праходзяць акцыі ў 225-ы дзень пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў прэзыдэнта і гвалту сілавікоў

Аляксандр Лукашэнка сёньня ўзяў удзел у мітынгу-рэквіеме «Лампада памяці», прымеркаваным да 78-й гадавіны зьнішчэньня нацыстамі вёскі Хатынь

На затрыманую 38-гадовую жыхарку аграгарадка Ждановічы Вольгу Залатар, маці пяці дзяцей, завялі крымінальную справу

Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў быў затрыманы ў выніку спэцапэрацыі, ён на Акрэсьціна

Плятформа «Голас» дасягнула лічбы 600 584 па стане на 21 сакавіка, за тры дні пасьля звароту Сьвятланы Ціханоўскай

Фільм папулярнага блогера Сьцяпана Пуцілы пра Лукашэнку і яго багацьці сабраў больш за 6 мільёнаў праглядаў

Міністар замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс лічыць, што Эўразьвязу неабходна дзейнічаць, а не назіраць за дзеяньнямі Пуціна на беларускай тэрыторыі

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG