Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ілан Маск пакрывае Зямлю спадарожнікавым інтэрнэтам


Старт ракеты Falcon 9, якая выводзіць на арбіту спадарожнікі Starlink
Старт ракеты Falcon 9, якая выводзіць на арбіту спадарожнікі Starlink

Бэта-тэсціроўшчыкі Starlink падзяліліся вынікамі тэстаў, у якіх зафіксаваны новы рэкорд максымальнай хуткасьці загрузкі — 400 Мэгабіт за сэкунду

Як паведамляе ITC.ua, скрыншоты вынікаў тэстаў апублікавалі карыстальнікі пад нікамі BQBrad і DontStayInOnePlace у Reddit — пікавая хуткасьць загрузкі складала 400 Мбіт / с. Новы рэкорд быў зафіксаваны ў Канадзе.

Праект Starlink, які ўсё яшчэ знаходзіцца ў стадыі бэта-тэсту, ужо прапаноўвае высокія хуткасьці і меншыя затрымкі з прычыны таго, што спадарожнікі кампаніі Ілана Маска SpaceX працуюць на істотна ніжэйшых вышынях на нізкай калязямной арбіце і аснашчаныя перадавымі тэхналёгіямі.

У SpaceX ужо ёсьць каля 1325 спадарожнікаў Starlink, зь якіх больш за 1200 штук — эксплюатацыйныя мадэлі вэрсіі 1.0.

23 сакавіка SpaceX плянуе адправіць на арбіту чарговую партыю з 60 спадарожнікаў у рамках місіі Starlink 22 v1.0.

Шэраг сусьветных інавацыйных гігантаў (Samsung, Amazon, Boeing і г.д.) разглядаюць магчымасьць глябальнага пакрыцьця Зямлі спадарожнікавым інтэрнэтам. Аднак пакуль найбольшага прагрэсу дасягнуў менавіта праект Starlink кампаніі SpaceX Ілана Маска.

Кампанія выводзіць на зямную арбіту міні-спадарожнікі, якія ў выніку павінны пакрыць інтэрнэтам усю тэрыторыю плянэты. SpaceX плянуе на першай фазе вывесьці на арбіту 12 тысяч такіх міні-спадарожнікаў. Пасьля іх колькасьць хочуць павялічыць да 42 тысяч.

Выдаткі на праект кампанія ацэньвае ў 10 мільярдаў даляраў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG