Лінкі ўнівэрсальнага доступу

SpaceX у апошнюю хвіліну адмяніла запуск ракеты з інтэрнэт-спадарожнікамі


SpaceX
SpaceX

Ракета-носьбіт Falcon 9 мусіла вывесьці на арбіту яшчэ 60 міні-спадарожнікаў сувязі ў рамках праекту Starlink. Новую спробу запуску зробяць 1 сакавіка

Пра гэта паведамляе «Нямецкая хваля».

Амэрыканская кампанія – вытворца касьмічнай тэхнікі SpaceX у апошнюю хвіліну адмяніла запуск ракеты-носьбіта Falcon 9 з новай партыяй з 60 міні-спадарожнікамі для папаўненьня арбітальнай групоўкі глябальнай сеткі інтэрнэт-пакрыцьця Starlink. Запуск, заплянаваны на 28 лютага, быў адменены за 1 хвіліну 24 сэкунды да старту, паведаміла SpaceX у сваім мікраблогу ў Twitter.

Кампанія не назвала прычын адмены старту, але адзначыла, што наступная спроба запуску будзе зробленая ўжо сёньня, 1 сакавіка, паводле ўсходнеамэрыканскага часу (у 4 раніцы 2 сакавіка па менскім часе).

SpaceX мае намер вывесьці на арбіту групу інтэрнэт-спадарожнікаў ужо 20-ы раз з траўня 2019 году. Арбітальная групоўка SpaceX на цяперашні момант складаецца з 1143 касьмічных апаратаў. Папярэдняя партыя з 60 спадарожнікаў Starlink была запушчаная 16 лютага.

SpaceX зьяўляецца найбуйнейшым у сьвеце спадарожнікавым апэратарам. У пэрспэктыве кампанія плянуе разгарнуць у космасе 12 тысяч, а затым і 30 тысяч касьмічных апаратаў для стварэньня маштабнай сеткі, якая забясьпечыць жыхароў Зямлі шырокапалосным доступам у інтэрнэт у любым кутку плянэты.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG