Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маск запускае чарговую групу спадарожнікаў для бясплатнага доступу ў інтэрнэт


Старт ракеты Falcon 9

Кампанія Ілона Маска SpaceX запускае 60 спадарожнікаў для забесьпячэньня доступу ў інтэрнэт.

Пра гэта паведамляе інтэрнэт-партал Space.com. З касмадрому на мысе Канавэрал, штат Флорыда, раніцай 30 студзеня мае ўзьляцець ракета-носьбіт Falcon 9, якая выведзе на арбіту 60 спадарожнікаў Starlink.

Гэта будзе ўжо 18-я партыя мікраспадарожнікаў (кожны вагой меней за 500 кг), якія складуць сетку ў 11 тысяч апаратаў. Сетка забясьпечыць бясплатны доступ да інтэрнэту зь любога пункту зямлі.

Па ацэнцы SpaceX, агульны кошт праекту — 10 мільярдаў даляраў. Адзін з найбольш буйных інвэстараў — кампанія Google, якая раней плянавала стварыць уласную спадарожнікавую сетку для інтэрнэт-трафіку. SpaceX мае таксама кантракт з Вайскова-паветранымі сіламі ЗША, які прадугледжвае тэставаньне сыстэмы Starlink для магчымага выкарыстаньня ў ваенных мэтах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG