Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ілон Маск абяцае запусьціць спадарожнікавы інтэрнэт па ўсім сьвеце. У Расеі за яго прапанавалі штрафаваць


Спадарожнік сыстэмы OneWeb

Расейскае Міністэрства лічбавага разьвіцьця запрапанавала штрафаваць у Расіі юрыдычныя асобы і прадпрымальнікаў, якія падлучаюцца да замежных спадарожнікавых сетак у абыход расіейскіх правілаў. Яны патрабуюць перадаваць усю інфармацыю на замежныя спадарожнікі праз кантраляваныя дзяржавай станцыі. На распрацоўку законапраекту пра штрафы зьвярнуў увагу тэлеграм-канал «Эшер II».

Аўтары дакумэнту прапануюць штрафаваць прадпрымальнікаў, юрыдычныя і службовыя (але не фізычныя) асобы, калі яны не выконваюць пастанову ўраду Расеі аб парадку выкарыстаньня спадарожнікавых сетак, якія кіруюцца з-за мяжы. Акрамя таго, будуць штрафавацца асобы, якія, выкарыстоўваючы спадарожнікі, што знаходзяцца пад юрысдыкцыяй замежных дзяржаваў, не сфармуюць «расейскі сэгмэнт» такой сыстэмы і не забясьпечаць кіраваньне гэтым сэгмэнтам з Расеі, зьвяртае ўвагу «Медиазона».

Распрацоўка штрафаў супадае ў часе з запускам дзьвюх сыстэм глябальнага доступу да інтэрнэту праз спадарожнікі. У траўні кампанія Ілона Маска SpaceX вывела на арбіту першыя 60 міні-спадарожнікаў з заплянаваных 12 тысяч для праекту Starlink. У лютым ракета-носьбіт «Саюз» запусьціла шэсьць спадарожнікаў аналягічнага праекту OneWeb былога мэнэджэра Google Грэга Ўайлера (сярод інвэстараў праекту — Virgin Group Рычарда Брэнсана, Airbus Group, Soft Bank, Coca-Cola і Qualcom).

ФСБ ужо называла праект OneWeb «пагрозай нацыянальнай бясьпецы» і прапанавала запусьціць аналягічны расейскі праект. Яго ацанілі на 230 мільярдаў рублёў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG