Лінкі ўнівэрсальнага доступу

SpaceX запусьціла сакрэтны спадарожнік у інтарэсах Пэнтагону


Узьлёт ракеты Falcon 9. Архіўнае фота
Узьлёт ракеты Falcon 9. Архіўнае фота

Амэрыканская кампанія SpaceX запусьціла сакрэтны спадарожнік вагой амаль сем тонаў, які каштаваў мільярд даляраў.

Праз восем хвілінаў пасьля запуску шматразовая ступень ракеты пасьпяхова вярнулася на Зямлю. Гэта быў ужо пяты палёт гэтай ракеты.

Сёлета адбыўся 26-ы запуск ракеты прыватнай касьмічнай кампаніяй Ілана Маска.

У той жа час у Расеі сёлета зрабілі 15 касьмічных пускаў.

Шматразовыя ступені ракет Falcon кампаніі SpaceX могуць да 10 разоў лятаць у космас без істотнага міжпалётнага абслугоўваньня і да 100 разоў, калі такое абслугоўваньне рабіць. Дзякуючы гэтаму запускі ракет сталі таньнейшымі і ЗША сталі сталі адпраўляць грузы і астранаўтаў у космас, не залежачы ад паслуг Расеі.

Сярод плянаў Ілана Маска — разгортваньне сеткі спадарожнікавага інтэрнэту і палёты на Марс.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG