Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мезенцаў ужо не амбасадар РФ у Менску, а дзяржсакратар саюзнай дзяржавы


Дзьмітры Мезенцаў
Дзьмітры Мезенцаў

Мезенцаў вызвалены ад пасады амбасадара РФ у Менску і прызначаны дзяржсакратаром саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі

Дзьмітры Мезенцаў указам прэзыдэнта РФ Уладзіміра Пуціна вызвалены ад пасады амбасадара Расеі ў Беларусі. Пра гэта паведамляе БелаПАН, спасылаючыся на прэсавую службу Крамля.

Сёньня ж Мезенцаў быў прызначаны дзяржаўным сакратаром саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі. Адпаведны ўказ сёньня падпісаў Аляксандар Лукашэнка, які займае пасаду старшыні Вышэйшага дзяржаўнага савету Саюзнай дзяржавы.

Пра гэта паведаміла прэсавая служба Лукашэнкі.

61-гадовы Мезенцаў зьмяніў 77-гадовага Рыгора Рапоту, які знаходзіўся на пасадзе дзяржсакратара саюзнай дзяржавы амаль 10 гадоў, зь лістапада 2011 году.

Мезенцаў узначаліў дыпмісію Расеі ў Менску 30 красавіка 2019 году, зьмяніўшы Міхаіла Бабіча, у якога былі вельмі напружаныя адносіны з афіцыйным Менскам.

10 сакавіка сёлета камітэт Дзяржаўнай Думы Расеі па справах СНД, эўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыньнікамі падтрымаў кандыдатуру Яўгена Лук’янава на пасаду амбасадара РФ у Беларусі. 69-гадовы Лукʼянаў — амбасадар Расеі ў Латвіі.

61-гадовы Мезенцаў неаднаразова публічна падтрымліваў дзеяньні беларускіх уладаў падчас палітычнага крызісу ў краіне. Ён адмовіўся сустракацца з прадстаўнікамі Каардынацыйнай рады, матываваўшы гэта тым, што «расейская амбасада гатовая размаўляць з тымі грамадзкімі сіламі, якія не вядуць працу па падрыву дзяржаўных асноваў Рэспублікі Беларусь».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG