Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Прыватнае меркаваньне маладога супрацоўніка». Расейскі амбасадар пракамэнтаваў спрэчку вакол постаці Касьцюшкі


Дзьмітры Мезенцаў (у цэнтры)
Дзьмітры Мезенцаў (у цэнтры)

Амбасадар Расеі ў Менску Дзьмітры Мезенцаў пракамэнтаваў спрэчку сваёй амбасады з Нацыянальным гістарычным музэем Беларусі.

4 лютага Нацыянальны гістарычны музэй Беларусі і амбасада Расеі ў Беларусі разышліся ў ацэнках дзейнасьці Тадэвуша Касьцюшкі, нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы, ЗША і Францыі. Паводле словаў Дзьмітрыя Мезенцава, адзін з маладых супрацоўнікаў амбасады выказаў у сацыяльных сетках «сваё прыватнае меркаваньне», піша РИА Новости.

Мезенцаў сказаў, што гэты супрацоўнік «па-свойму сьмелы» і належыць да «постсавецкага пакаленьня». Паводле словаў амбасадара, ня варта пераносіць з «сумеснай гісторыі дзьвюх краін» асобныя падзеі і «зьвязаныя зь імі крыўды» на цяперашняе супрацоўніцтва паміж дзяржавамі.

Ён пагадзіўся з пазыцыяй беларускага МЗС, што такую працу неабходна дэлегаваць прафэсійным гісторыкам.

«Разьлічваю найбліжэйшым часам пабываць разам з калегамі ў Нацыянальным гістарычным музэі, азнаёміцца зь дзясяткамі экспазыцый, у тым ліку і выставай, прысьвечанай лёсу Касьцюшкі», — адзначыў Мезенцаў.

Амбасада Расеі сьцьвярджала ў сваім камэнтары, што «назваць Касьцюшку „беларускім нацыянальным героем“ азначае расьпісацца ў сваім гістарычным невуцтве». У адказ карыстальнікі напісалі, што беларусы могуць самі вырашыць, хто нацыянальны герой Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG