Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генконсульства Беларусі ў Беластоку прыпыніла прыём дакумэнтаў праз дыпляматычны скандал


Чарга на галасаваньні на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі каля Генэральнага консульства РБ у Беластоку, 9 жніўня 2020 году
Чарга на галасаваньні на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі каля Генэральнага консульства РБ у Беластоку, 9 жніўня 2020 году

Адносіны Беларусі і Польшчы рэзка пагоршыліся пасьля ператрусаў і затрыманьняў польскіх дзеячоў у Берасьці.

Прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз пацьвердзіў Tut.by, што праца консульства ў Беластоку сапраўды прыпынілася, але цяпер робяцца ўсе намаганьні, каб як найхутчэй аднавіць працу.

У МЗС дадалі, што тэрміновыя пытаньні беларускія грамадзяне, якія знаходзяцца на пастаянным консульскім уліку ў Генэральным консульстве Беларусі ў Беластоку, могуць удакладніць праз тэлефон: + 48 85 664 99 40.

Амбасада Беларусі ў Варшаве і консульства ў Бялай-Падлясцы працуюць у штатным рэжыме.

Дыпляматычны скандал паміж Менскам і Варшавай

Пракуратура Беларусі завяла крымінальную справу па факце «гераізацыі ваенных злачынцаў» на імпрэзе «Польскай школы» ў Берасьці. Міністэрства замежных спраў Беларусі прапанавала консулу Польшчы ў Берасьці Ежы Цімафеюку пакінуць краіну ў сувязі з «грубым парушэньнем Венскай канвэнцыі аб консульскіх зносінах».

1 сакавіка ў Польшчы адзначаўся Нацыянальны дзень памяці «выклятых жаўнераў». Гаворка ідзе пра ўдзельнікаў антысавецкага падпольля, якія ў другой палове 1940-х гадоў змагаліся за незалежнасьць Польшчы. Сярод іх ёсьць і байцы атраду Рамуальда Райса «Бурага», якія спалілі на Падляшшы пяць вёсак, дзе жылі праваслаўныя беларусы. Загінулі 79 чалавек.

Па вэрсіі беларускай пракуратуры, 28 лютага на імпрэзе «Польскай школы» ў Берасьці ўслаўлялі памяць Райса. Але часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі запэўніў, што на імпрэзе імя Райса нават ня згадвалі.

11 сакавіка ў МЗС Беларусі Вайцяхоўскаму ўручылі ноту з прапановай кіраўніку і консулу Генэральнага консульства Польшчы ў Горадні пакінуць тэрыторыю Беларусі на працягу 48 гадзін.

12 сакавіка МЗС Польшчы ў адказ выслаў двух беларускіх консулаў — генэральнага консула Беларусі ў Беластоку і консула Беларусі зь місіі ў Варшаве.

У офісе «Польскай школы» і па месцах жыхарства яе работнікаў Сьледчы камітэт разам з ГУБАЗіК правёў ператрусы, выняўшы офісную тэхніку, статутную дакумэнтацыю і іншыя матэрыялы. 11 сакавіка затрымалі аднаго з заснавальнікаў установы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG