Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура пачала справу за «гераізацыю ваенных злачынцаў». Раней за гэта выдварылі польскага консула, а ў адказ – беларускага дыплямата


Альтэрнатывы гераізацыі быць ня можа: Берасьцейская крэпасьць
Альтэрнатывы гераізацыі быць ня можа: Берасьцейская крэпасьць

Пракурор Берасьця пачаў крымінальную справу за «наўмысныя дзеяньні» па прыкмеце нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай прыналежнасьці і «рэабілітацыі нацызму» (ч.3 арт.130 Крымінальнага кодэксу).

Як гаворыцца ў паведамленьні Генэральнай пракуратуры, 28 лютага ў памяшканьні, арандаваным «Форумам польскіх лякальных ініцыятываў» і «Польскай школай», з удзелам непаўналетніх і моладзі было праведзена «незаконнае масавае мерапрыемства».

«Апранутыя ў нацыянальную форму польскай скаўцкай арганізацыі, маладыя людзі выконвалі песьні, чыталі вершы ў славу ваенных злачынцаў, у тым ліку Рамуальда Райса, вядомага па мянушцы „Буры“. Крымінальная справа накіраваная ва ўпраўленьне Сьледчага камітэту па Берасьцейскай вобласьці», — адзначаецца ў прэс-рэлізе.

Пракуратура Берасьцейскай вобласьці ўнесла ў аблвыканкам прадстаўленьне і запатрабавала ўзмацніць кантроль за дзейнасьцю арганізацый, якія аказваюць культурна-адукацыйныя паслугі.

З гэтай прычыны Міністэрства замежных спраў Беларусі напярэдадні прапанавала консулу Генэральнага консульства Польшчы ў Берасьці Ежы Цімафеюку пакінуць краіну ў сувязі з «грубым парушэньнем Венскай канвэнцыі аб консульскіх зносінах».

10 сакавіка намесьнік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач заявіў, што сымэтрычным адказам на нічым не абгрунтаваныя захады стала абвяшчэньне пэрсонай нон-грата аднаго зь беларускіх дыпляматаў у Варшаве.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG