Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па справе аб «гераізацыі ваенных злачынцаў» затрымалі сузаснавальніка «Польскай школы» ў Берасьці


Акцыя пратэсту супраць прызнаньня Рамуальда Райса польскім героем, архіўнае фота.
Акцыя пратэсту супраць прызнаньня Рамуальда Райса польскім героем, архіўнае фота.

Раней у офісе арганізацыі і па месцах жыхарства яе работнікаў Сьледчы камітэт разам з ГУБАЗіК правёў ператрусы, выняўшы офісную тэхніку, статутную дакумэнтацыю і іншыя матэрыялы.

Намесьнік начальніка ўпраўленьня Сьледчага камітэту па Берасьцейскай вобласьці Сяргей Страпко сказаў, што затрыманьне адбылося ў межах крымінальнай справы па ч.3 арт.130 КК, паведамляе Белта. Яе распачаў пракурор Берасьця па факце «зьдзяйсьненьня 28 лютага групай асоб наўмысных дзеяньняў, накіраваных на рэабілітацыю нацызму і распальваньне нацыянальнай варажнечы».

Затрыманы берасьцеец — адзін з сузаснавальнікаў ТАА «Польская школа». Яго зьмясьцілі ў ІЧУ.

Раней у офісе арганізацыі і па месцах жыхарства яе работнікаў Сьледчы камітэт разам з ГУБАЗіК правёў ператрусы, выняўшы офісную тэхніку, статутную дакумэнтацыю і іншыя матэрыялы, у тым ліку плякаты і літаратуру пра дзейнасьць Рамуальда Райса «Бурага».

Дырэктарка Берасьцейскага форуму польскіх лякальных ініцыятыў» Ганна Панішава цяпер у камандзіроўцы ў Польшчы. На сваёй старонцы ў Фэйсбуку яна апублікавала адкрыты зварот да грамадзкасьці з нагоды крымінальнай справы.

10 сакавіка Генэральная пракуратура Беларусі заявіла, што 28 лютага ў памяшканьні, арандаваным «Форумам польскіх лякальных ініцыятываў» і «Польскай школай», правялі «незаконнае масавае мерапрыемства», у тым ліку чыталі вершы ў гонар Рамуальда Райса, адказнага за спаленьне беларускіх вёсак на Падляшшы разам зь людзьмі.

Міністэрства замежных спраў Беларусі напярэдадні прапанавала консулу Генэральнага консульства Польшчы ў Берасьці Ежы Цімафеюку пакінуць краіну ў сувязі з «грубым парушэньнем Венскай канвэнцыі аб консульскіх зносінах».

10 сакавіка намесьнік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач заявіў, што сымэтрычным адказам на нічым не абгрунтаваныя захады стала абвяшчэньне пэрсонай нон-грата аднаго зь беларускіх дыпляматаў у Варшаве.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG