Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Дзярждуме РФ плянуюць дапусьціць жыхароў сэпаратысцкіх «ДНР» і «ЛНР» да галасаваньня на думскіх выбарах


Пленарнае пасяджэньне Дзярждумы РФ, архіўнае фота
Пленарнае пасяджэньне Дзярждумы РФ, архіўнае фота

Жыхароў так званых Данецкай і Луганскай народных рэспублік, якія атрымалі расейскія пашпарты, плянуюць дапусьціць да галасаваньня на выбарах дэпутатаў Дзярждумы РФ, якія намечаныя на восень 2021 году.

Пра гэта паведаміў старшыня думскага камітэту ў справах СНД і эўразійскай інтэграцыі Леанід Калашнікаў.

Калашнікаў заявіў, што жыхары непрызнаных рэспублік разам з расейскімі пашпартамі «набылі ўсе правы» грамадзянаў РФ, сярод якіх — магчымасьць волевыяўленьня на выбарах. Дэпутат адзначыў, што ў дадзены момант ЦВК РФ «абдумвае», як гэтае волевыяўленьне забясьпечыць тэхнічна. Сярод разгляданых варыянтаў — галасаваньне жыхароў «ДНР» і «ЛНР» на тэрыторыі расейскіх гарадоў, якія мяжуюць з Данбасам.

У канцы студзеня дэпутат Дзярждумы Андрэй Казянкоў агучыў колькасьць жыхароў Данбасу, якія атрымалі расейскае грамадзянства — паводле яго дадзеных, да таго моманту іх было ўжо больш за чатырыста тысяч.

Кіраўнік жа непрызнанай «Данецкай народнай рэспублікі» Дзяніс Пушылін называў іншую лічбу — больш за 224 тысячы. Пушылін пры гэтым адзначыў, што гэта «вельмі патрыятычны электарат», для якога магчымасьць узяць удзел у галасаваньні на выбарах у Дзярждуму — гэта «доўгачаканая і дарагая датычнасьць да вызначэньня лёсу сваёй Айчыны».

У 2019 годзе прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў указ, згодна зь якім жыхары ўсходу Украіны, якія жывуць на падкантрольных сэпаратыстам тэрыторыях, могуць атрымаць грамадзянства Расеі па спрошчанай схеме. Ва ўказе адзначалася, што ён прымаецца ў «гуманітарных мэтах» для «абароны правоў і свабодаў чалавека».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG