Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баевікі «ДНР» і «ЛНР» забілі ўжо 11 украінскіх вайскоўцаў з пачатку году


Акцыя памяці палеглых украінскіх вайскоўцаў у 2019 годзе
Акцыя памяці палеглых украінскіх вайскоўцаў у 2019 годзе

Камандаваньне ўкраінскай арміі заявіла, што за тыдзень страціла пяць вайскоўцаў, нягледзячы на ​​замірэньне з прарасейскімі сэпаратыстамі на ўсходзе краіны.

Агульная колькасьць украінскіх вайскоўцаў, якія загінулі з пачатку году, вырасла да 11. Тры салдаты загінулі ў нядзелю пры выбуху невядомай прылады, калі перамяшчаліся на свае пазыцыі для нясеньня службы. Узброены канфлікт пазбавіў жыцьця ўжо каля 14 тысяч чалавек, піша «Голас Амэрыкі».

Раней дваіх украінскіх вайскоўцаў забілі снайпэры. Гэта адбылося, калі ў гэтым раёне знаходзіўся прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі і група заходніх дыпляматаў. Пасьля гэтага Зяленскі даручыў міністру абароны і галоўнакамандуючаму Ўзброеных сіл адправіцца на ўсход краіны і расьсьледаваць гэтыя здарэньні.

У другім паўгодзьдзі 2020 году чатыры ўкраінскія вайскоўцы загінулі ў выніку абстрэлаў і іншых баявых акцый прарасейскіх сэпаратыстаў пасьля таго, як бакі дамовіліся аб замірэньні.

Міністар замежных спраў Швэцыі Ан Ліндэ, якая па ратацыі заняла пасаду кіраўніка АБСЭ, падчас сваёй першай паездкі ў рэгіён у студзені заявіла, што для захаваньня рэжыму спыненьня агню патрэбны дадатковыя захады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG