Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская Дума прыняла закон аб дзяржаўным кантролі за асьветай


Дзяржаўная дума Расеі прыняла ў трэцім чытаньні законапраект, які абавязвае ўзгадняць асьветніцкую дзейнасьць з органамі ўлады.

Такім чынам прапанавана змагацца з «дыскрэдытацыяй дзяржаўнай палітыкі, якая праводзіцца ў Расейскай Фэдэрацыі», пераглядам гісторыі і падрывам канстытуцыйнага ладу, гаворыцца ў дакумэнце.

Законапраект тычыцца асьветы па-за школьнымі і ўнівэрсытэцкімі праграмамі. Пад фармулёўкі падпадаюць сайты, Youtube-каналы, падкасты, курсы павышэньня кваліфікацыі, сэмінары і трэнінгі няўрадавых арганізацый, а таксама праграмы дадатковай адукацыі.

Супраць прыняцьця закону выступала навуковая супольнасьць. Нягледзячы на гэта, у дакумэнце зьявіліся пункты пра тое, што ВНУ трэба будзе ўзгадняць з урадам міжнародны акадэмічны абмен, адукацыйныя праграмы і навуковыя канфэрэнцыі з удзелам замежнікаў.

З просьбай адклікаць законапраект да Думы зьвярнуўся прэзыдыюм Расейскай акадэміі навук. Онлайн-пэтыцыю астрафізыка Сяргея Папова супраць паправак падпісалі больш за 237 тысяч чалавек. За прыняцьце дакумэнту прагаласавалі толькі дэпутаты ад уладнай партыі «Единая Россия».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG