Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 65 гадоў памёр філёзаф, дасьледнік палітычных працэсаў Уладзімер Роўда


Філёзаф Уладзімер Роўда
Філёзаф Уладзімер Роўда

Памёр філёзаф Уладзімер Роўда. Пра гэта паведамілі ягоныя родныя. Навукоўцу было 65 гадоў.

Уладзімер Роўда — кандыдат філязофскіх навук, прафэсар Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, выкладчык Беларускага калегіюму.

Галіна ягоных навуковых інтарэсаў — параўнальныя палітычныя дасьледаваньні, тэорыя дэмакратыі, тэорыя нацыяналізму.

Ён неаднаразова камэнтаваў для Радыё Свабода прыроду палітычных працэсаў у сьвеце і ў Беларусі.

Разьвітаньне з Уладзімерам Роўдам адбудзецца 17 сакавіка ў Менску ў жалобнай залі на Даўгінаўскім тракце 160А/1 з 11 да 12 гадзін.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG