Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: гадавіна вываду савецкіх войскаў з Аўганістану


Вывад савецкіх войскаў з Аўганістану
Вывад савецкіх войскаў з Аўганістану

Падзеі 15 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

15 лютага 1989 году быў завершаны вывад савецкіх войскаў з Аўганістану. У Беларусі дата 15 лютага лічыцца Днём памяці воінаў, якія загінулі падчас баявых дзеяньняў 1979–1989 гг.

Дзень у гісторыі

1563 — падчас Лівонскай вайны войска Івана Грознага захапіла Полацак. Да свайго тытулу цар загадаў дадаць і «Вялікі князь Полацкі».

2011 — на ўсходзе Лібіі пачаліся дэманстрацыі супраць аўтарытарнага рэжыму Муамара аль-Кадафі.

У гэты дзень нарадзіліся

1564 Галілео Галілей, італьянскі фізык, матэматык, астраном і філёзаф.

1904Ларыса Александроўская, беларуская опэрная сьпявачка.

1934Уладзімер Кармілкін, журналіст, фатограф, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху.

«Яшчэ пры жыцьці ён здабыў сабе славу фоталетапісца БНФ і ўсёй апошняй хвалі беларускага Адраджэньня. У дзень народзінаў за сталом у спадара Кармілкіна можна было сустрэць Васiля Быкава, вучонага i палiтыка Юрыя Хадыку, вядомых мастакоў, літаратараў, музыкаў. Іхнія клопаты й памкненьні былі і справаю яго жыцьця.

Безь ягонай рухавай цыбатай постаці я не магу згадаць, здаецца, ніводнай вулічнай акцыі, дзе ён заўсёды апынаўся ў віры падзеяў.

Памятаю, як на Чарнобыльскім шляху 1996 году ён адарваўся ад аб’ектыва, каб перавязаць параненага, і сам атрымаў жорсткі ўдар па галаве.

Кармілкін ня меў найсучасьнейшай оптыкі, але гэта заўсёды кампэнсавалася ягонай шалёнай, проста фантастычнай нястомнасьцю.
Ён зрабіў тысячы здымкаў, многія сотні зь якіх застануцца для нашых наступнікаў у газэтных падшыўках і кнігах».

Уладзімер Арлоў, Імёны Свабоды, 4-е выданьне, 2020, с. 490-491

1945Яўген Сахута, мастацтвазнаўца, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі і прэміі Міністэрства культуры Беларусі.

1959Пятро Васючэнка, пісьменьнік і навуковец.

Пятро Васючэнка на прэзэнтацыі кнігі «Дзівоснае лета паноў Кубліцкага ды Заблоцкага»
Пятро Васючэнка на прэзэнтацыі кнігі «Дзівоснае лета паноў Кубліцкага ды Заблоцкага»

«Выдатна памятаю нашую размову перад новым, 2000-м годам, калі ішла гучная і пагрозьлівая для беларускай незалежнасьці валтузьня вакол імпэрскай ідэі „саюзнай дзяржавы“. Пятро зь неймавернай скрухаю казаў: жыць у чужой краіне не захоча і ня зможа. Спасылаючыся на досьвед гісторыка, мне ўдалося пераканаць земляка-палачаніна: Сафійскі сабор і мы зь ім застанемся ў дзяржаве сваёй, няхай і не такой, пра якую марылі на пачатку 1990-х.

Пятро, прызнаны літаратуразнаўца і адораны адметным талентам пісьменьнік з пакаленьня „Тутэйшых“, тады (і да астатніх дзён жыцьця) узначальваў катэдру беларускай мовы і літаратуры Менскага лінгвістычнага ўнівэрсытэту. Найперш Васючэнка, сьцьвярджаюць калегі, і не даваў там згаснуць „агменю беларускасьці“.

.... Хтосьці з знаёмых сказаў: зробленае Пятром можна было б падзяліць на пяцярых кандыдатаў навук — і невядома, ці далі б яны рады. Ён, апрача Лінгвістычнага ўнівэрсытэту і гуманітарнага ліцэю, выкладаў на журфаку БДУ, чытаў лекцыі ў незалежным Беларускім калегіюме, ствараў радыёп’есы для каналу „Культура“, працаваў у рэдакцыйнай радзе сэрыі „Мая беларуская кніга“, у журы незалежных літаратурных прэміяў. Быў навуковым кіраўніком дысэртантаў і дысэртантак».

Уладзімер Арлоў, Імёны Свабоды, 4-е выданьне, 2020, с. 746-747

У памяці

1857 — памёр Міхал Глінка, расейскі кампазытар.

1863 — у баі на Берасьцейшчыне загінуў Станіслаў Сангін, паўстанец, паплечнік Кастуся Каліноўскага.

1958 — памёр Язэп Рэшаць, беларускі рэлігійны і культурны дзяяч, тэоляг, публіцыст.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG