Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча заплянавала выдачу экспрэс-візаў грамадзянам Беларусі


Ілюстратыўнае фота
Ілюстратыўнае фота

Неўзабаве Польшча пачне выдачу экспрэс-візаў. У першую чаргу новаўвядзеньне закране беларускіх турыстаў і работнікаў.

Для выдачы экспрэс-візаў створаць адмысловы аддзел у Міністэрстве замежных спраў Польшчы, паведамляе газэта Rzeczpospolita. Супрацоўнікі гэтага аддзелу атрымаюць такія ж інструмэнты для выдачы візаў, што і консулы.

На думку польскага ўраду, гэта дазволіць максымальна спрасьціць працэдуру легалізацыі знаходжаньня на тэрыторыі Польшчы многіх беларусаў. Зьмены будуць тычыцца як турыстычных, так і працоўных візаў. У найбліжэйшы час у Польшчы апублікуюць пастанову зь неабходнымі для экспрэс-візы ўмовамі.

Як заявіў прэс-сакратар малога і сярэдняга бізнэсу Польшчы Адам Абрамовіч, польскія прадпрымальнікі даўно зьвярталіся да Міністэрства замежных спраў з просьбай зьменшыць тэрміны разгляду візавых заяваў. Працадаўцы, у арганізацыях якіх працуюць беларусы, нярэдка наракалі на тыдні і нават месяцы, цягам якіх вырашаліся візавыя пытаньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG