Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць заявак ад беларусаў на статус уцекача ў Польшчы вырасла за год у 10 разоў


Унутраная сытуацыя ў Беларусі выклікала павелічэньне колькасьці заявак на атрыманьне статусу ўцекача ў Польшчы, пададзеных беларусамі.

Пра гэта паведамляе Ўпраўленьне ў справах іншаземцаў Польшчы, урадавае ведамства, якое займаецца разглядам такіх просьбаў.

Летась у Польшчы было пададзена 2,8 тысячы заявак ад іншаземцаў на атрыманьне статусу ўцекача, у тым ліку 1,5 тысячы ўпершыню. У пяцёрку найбольш часта прадстаўленых краінаў паходжаньня заяўнікаў увайшлі:

  • Расея — 1283 чалавекі (-51% у параўнаньні з 2019 г.);
  • Беларусь — 407 чалавек (+1000%);
  • Украіна — 317 чалавек (-27%);
  • Аўганістан — 120 чалавек (+94%);
  • Таджыкістан — 87 чалавек (-25%).

Аднак агульная колькасьць такіх заявак, як адзначае Ўпраўленьне ў справах іншаземцаў Польшчы, скарацілася амаль на 32 адсоткі ў параўнаньні з 2019 г. Зьніжэньне ў асноўным зьвязана з пандэміяй вірусу SARS-CoV-2 і абмежаваньнямі на паездкі, уведзенымі ў многіх краінах.

Сытуацыя з грамадзянамі Беларусі зьмянілася найбольш дынамічна. У жніўні колькасьць іх просьбаў аб наданьні статусу ўцекача ў Польшчы пачала павялічвацца, і зь верасьня яна складае каля 80 за месяц.

У 2020 годзе ўмовы, патрэбныя для атрыманьня статусу ўцекача ў Польшчы, выканалі амаль 400 іншаземцаў. У асноўным гэта былі грамадзяне Турэччыны — 85 чалавек, Беларусі — 81 чалавек, Расеі — 76 чалавек, Украіны — 28 чалавек. Амаль 2,1 тысячы атрымалі адмоўныя рашэньні. У асноўным гэта былі грамадзяне Расеі — 1,3 тысячы чалавек.

Падчас разгляду заяўкі на атрыманьне статусу ўцекача іншаземцы ў Польшчы могуць карыстацца сацыяльнай дапамогай (уключаючы пражываньне, харчаваньне, мэдычнае абслугоўваньне), якую дае Ўпраўленьне ў справах іншаземцаў, і адукацыйнай (уключаючы вывучэньне польскай мовы ды інфармацыйныя курсы). У 2020 годзе сацыяльную дапамогу і мэдычнае абслугоўваньне атрымалі амаль 5,2 тысячы чалавек.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG