Расея зыходзіць з таго, што толькі беларускі народ і яго «легітымныя прадстаўнікі, а не самазваныя лідэры дэмакратычных сіл і іх заходнія куратары» маюць права вырашаць лёс сваёй краіны. Пра гэта заявіў намесьнік міністра замежных спраў Расеі Андрэй Рудэнка ў інтэрвію ТАСС.
У чыноўніка пацікавіліся, чаго Расея чакае ад «нейкай унутрыпалітычнай трансфармацыі [у Беларусі], якая прадугледжвае зьмяненьне Канстытуцыі і правядзеньне новых прэзыдэнцкіх выбараў».
«Безумоўна, у Беларусі насьпелі пэўныя зьмены ўнутрыпалітычнага характару, і беларускія ўлады, як мы бачым, выказалі гатоўнасьць пачуць думку канструктыўна настроеных сілаў, накіраваных на кансалідацыю грамадзтва і паступальнае сацыяльна-эканамічнае і грамадзка-палітычнае разьвіцьцё краіны», — сказаў Рудэнка.
Ён сказаў, што гэтыя пытаньні, як думае расейскі бок, будуць абмяркоўвацца ў ходзе VI Усебеларускага народнага сходу, заплянаванага на 11-12 лютага ў Менску.