Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародны дзень салідарнасьці зь Беларусьсю, улады Беларусі запатрабавалі ад Польшчы выдаць Пуцілу і Пратасевіча. Найважнейшае за 7 лютага


У Дзень салідарнасьці кіраўнікі дыпляматычных місій Эўразьвязу ў Менску сустрэліся з блізкімі беларусаў, забітых падчас пратэстаў, і роднымі некалькіх палітвязьняў. Менск, 7 лютага 2021
У Дзень салідарнасьці кіраўнікі дыпляматычных місій Эўразьвязу ў Менску сустрэліся з блізкімі беларусаў, забітых падчас пратэстаў, і роднымі некалькіх палітвязьняў. Менск, 7 лютага 2021

Акцыі ў краіне і сьвеце ў Дзень міжнароднай салідарнасьці зь Беларусьсю

Урадоўцы і палітычныя лідэры краінаў сьвету выказалі сваю салідарнасьць і падтрымку беларускаму народу ў яго барацьбе за свабоду і дэмакратыю

Улады Беларусі просяць афіцыйную Варшаву выдаць Сьцяпана Пуцілу і Рамана Пратасевіча

Партыі сацыял-дэмакратаў і «Справядлівы сьвет» адмовіліся ад запрашэньняў на Ўсебеларускі народны сход

Адвакат беларуса, які вінаваціць амапаўцаў у катаваньнях, падаў у Цэнтральную ўправу па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю Чэскай Рэспублікі заяву аб злачынствах, да якіх, паводле пацярпелага, меў непасрэднае дачыненьне начальнік горадзенскага АМАПу Віктар Краўцэвіч

Канада выдзеліць 2,25 мільёнаў канадыйскіх даляраў (1,76 мільёнаў даляраў ЗША) на падтрымку арганізацый беларускай грамадзянскай супольнасьці, што садзейнічаюць прасоўваньню дэмакратыі

У Расеі затрымалі чатырох удзельнікаў «арганізацыі масавых беспарадкаў у Беларусі». Расейскі бок яшчэ разглядае дакумэнты, якія прыйшлі ад сьледчых органаў афіцыйнага Менску

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG