Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дваровыя маршы і «ланцугі салідарнасьці» ў гарадах Беларусі, разьвітальная імша мітрапаліта Кандрусевіча. Найважнейшае за 24 студзеня


Пікет у менскай Малінаўцы, 24 студзеня 2021
Пікет у менскай Малінаўцы, 24 студзеня 2021

Дваровыя маршы і «ланцугі салідарнасьці» ў гарадах Беларусі, разьвітальная імша мітрапаліта Кандрусевіча. Найважнейшае за 24 студзеня

У розных гарадах Беларусі прайшлі дваровыя маршы і «ланцугі салідарнасьці»

У менскай катэдры на плошчы Свабоды ў Менску біскуп Тадэвуш Кандрусевіч сёньня служыў разьвітальную імшу

Пасьля суботніх акцый у Беларусі затрымалі мінімум 156 чалавек

За SMS-паведамленьне з пагрозай камандзіру аддзяленьня на Акрэсьціна суд пакараў Аляксандра Сячко абмежаваньнем волі

Сябра страйкаму «Беларуськалію» Дзьмітры Кудзялевіч запісаў відэазварот да кіраўніка кампаніі Yara з заклімкам адмовіцца ад новага кантракту зь «Беларуськаліем»

Павал Банькоўскі, які 22 студзеня падпаліў сябе на плошчы Незалежнасьці ў Менску, жывы, але застаецца ў рэанімацыі ў даволі цяжкім стане

Рэкордныя маразы ў Беларусі зьмяніліся рэкордным пацяпленьнем

У пратэстах у Расеі 23 студзеня ўзялі ўдзел больш за 100 тысяч чалавек, затрымалі звыш 3600 чалавек.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG