Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стан мужчыны, які ўчыніў самаспаленьне ля Дома ўраду ў Менску, застаецца цяжкім


Самаспаленьне ў Менску 22 студзеня

Павал Банькоўскі з апёкамі больш як 70% цела трэці дзень застаецца ў рэанімацыі.

Павал Банькоўскі, які 22 студзеня падпаліў сябе на плошчы Незалежнасьці ў Менску, жывы, але застаецца ў рэанімацыі ў даволі цяжкім стане. Як паведамляе «Белсат», у яго болей за 70% апёкаў цела.

Паводле паведамленьня «Белсату», які спасылаецца на знаёмага 35-гадовага Паўла, Банькоўскі ў штучнай коме. Прагнозы несуцяшальныя, але «сэрца моцнае, можа выжыве».

У мужчыны 4 ступень апёкаў галавы, застаецца вялікая пагроза жыцьцю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG