Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На пратэстах супраць Пуціна ў Расеі налічылі больш за 3600 затрыманых. Гэта рэкорд


Плякат на акцыі пратэсту ў Санкт-Пецярбургу 23 студзеня 2021
Плякат на акцыі пратэсту ў Санкт-Пецярбургу 23 студзеня 2021

Выступленьні людзей з патрабаваньнямі вызваліць апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага прайшлі больш як у 100 гарадах Расеі. Больш за ўсё ўдзельнікаў і затрыманых — у Маскве.

У Расеі колькасьць затрыманых падчас акцый пратэсту з патрабаваньнем вызваліць лідэра апазыцыі Аляксея Навальнага перасягнула 3600 чалавек. Гэта найвышэйшы паказьнік затрыманьняў у сучаснай гісторыі гэтай дзяржавы. Лічба паводле зьвестак ОВД-Инфо.

Дакладная лічба па стане на 22:15 нядзелі — 3629 чалавек. Зь іх у Маскве — 1437, у Санкт-Пецярбургу — 545. Прыблізна па сотні затрыманых у Новасібірску, Варонежы, Казані і Ніжнім Ноўгарадзе.

Улады не прыводзяць афіцыйных дадзеных.

Агулам пратэсты прайшлі больш як у 100 гарадах Расеі, агульная колькасьць удзельнікаў ацэньваецца больш як у 100 тысяч чалавек. Самыя маштабныя акцыі пратэсту былі зафіксаваныя ў Санкт-Пецярбургу і Маскве. У апошняй, па некаторых ацэнках, колькасьць удзельнікаў дасягнула 40 тысяч.

Каля 30 чалавек паведамілі пра зьбіцьцё ў міліцыі. Жанчыну, якую ў Санкт-Пецярбургу міліцыянт ударыў нагой у жывот, шпіталізавалі. Сярод затрыманых больш за 100 непаўналетніх і дзясяткі журналістаў. Частку людзей адпусьцілі пасьля складаньня пратаколаў або бязь іх, многія правялі ноч у пастарунках.

У Беларусі ў першыя дні пасьля сфальшаваных выбараў прэзыдэнта 9 жніўня затрымлівалі па 2–3 тысячы пратэстоўцаў. Агульная колькасьць затрыманых і пакараных з таго часу перавысіла 30 тысяч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG