Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Учора — Менск, сёньня — Масква?


Акцыя ў падтрымку Навальнага, Масква, 23 студзеня 2021

Што азначаюць сёньняшнія пратэсты ў Расеі? Ці зьвязаныя яны са шматмесячнымі пратэстамі ў Беларусі? Якія наступствы расейскіх пратэстаў для Беларусі?

Гэтыя пытаньні ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць палітычныя аналітыкі: з Масквы — куратар праграмаў лябараторыі сацыяльных навук SSL Барыс Гразоўскі, зь Менску — Віталь Цыганкоў, з Прагі — экспэрт міжнароднай ініцыятывы iSANS Аляксандар Марозаў.

Гразоўскі

  • Калі гэта і пачатак новай расейскай рэвалюцыі, то ў вельмі аддаленым сэнсе.
  • У нас былі моцныя пратэсты ў 2011–2012 гадах, быў «зімовы наступ» 2017 году, былі выступы летам 2019-га.
  • Цяперашні крок — ня той, дыстанцыя ад якога вымяраецца некалькімі месяцамі.
  • Параўнаньне зь Беларусьсю — занадта пахвальнае для нас. Расейскай грамадзянскай супольнасьці яшчэ расьці да беларускай.
Барыс Гразоўскі
Барыс Гразоўскі
  • У Пуціна значна больш сродкаў для стрымліваньня росту грамадзянскай супольнасьці, чым у Лукашэнкі.
  • Антраполяг Аляксандра Архіпава зрабіла дасьледаваньне па сацыяльным складзе сёньняшніх пратэстаў. Паводле яе дадзеных, сярэдні ўзрост пратэстоўцаў — гэта 30 гадоў.

Марозаў

  • У пэўны момант у Расеі змогуць сказаць «Вова3%», такое ўражаньне цяпер складаецца.
  • Атручваньне Навальнага ня выклікала такой рэакцыі і такога розгаласу, як яго вяртаньне.
  • Расея можа быць толькі на пачатку працяглага пэрыяду пратэстаў.
  • Пуцін будзе трымацца за ўладу гэтак жа ўпарта, як Лукашэнка, і ні на які кампраміс з насельніцтвам ня пойдзе.
  • Расея і Беларусь — два розныя сусьветы.
  • Расейскі пратэст не вычэрпваецца прыхільнасьцю да Навальнага, ён ня стане галоўным сымбалем пратэсту.
Аляксандар Марозаў
Аляксандар Марозаў
  • У Расеі, як і ў Беларусі, каардынацыя пратэсту ідзе праз раённыя, дамавыя чаты.
  • Галоўны канал камунікацыі — Telegram.
  • NEXTA прэтэндуе на тое, каб каардынаваць і расейскі пратэст.
  • Пратэсты адбываюцца ў такіх гарадах, як Белгарад, Магнітагорск, Брацк, у гарадах, у якіх ніякіх пратэстаў не было апошнія 200 гадоў.
  • Тут усё пойдзе як у Беларусі.

Цыганкоў

  • Масква ў самыя крытычныя дні жніўня 2020 году падтрымала Лукашэнку.
  • Лукашэнка спрабуе зацягнуць Пуціна ў адзін човен, маўляў, спачатку расправяцца з намі, а потым — з вамі.
  • Крамлю прасьцей прыняць лёгіку, што Захад вядзе наступ супраць і Беларусі, і Расеі.
Віталь Цыганкоў
Віталь Цыганкоў
  • Тыя беларусы, якія змагаюцца з лукашэнкаўскім рэжымам, нават самыя празаходнія зь іх, жадаюць посьпеху расейскаму пратэсту.
  • Пакуль Пуцін моцны, у Беларусі менш гістарычных шанцаў перамагчы ў барацьбе са сваёй дыктатурай.
  • У Расеі частка людзей абураныя карупцыяй, несправядлівасьцю, але падтрымліваюць, скажам, анэксію Крыму і дзеяньні Расеі ў Данбасе. У Беларусі гэткага няма.
  • У беларускіх пратэстах, у адрозьненьне ад расейскіх цяперашніх, карупцыя не была ключавой тэмай, у жніўні асноўным фактарам усё ж былі фальсыфікацыі на выбарах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG