Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Расеі патрабуюць ад TikTok і «Вконтакте» засьцерагчы падлеткаў ад удзелу ў акцыях пратэсту


Раскамнагляд запатрабаваў ад сацыяльных сетак TikTok і «Вконтакте» выдаліць усе матэрыялы з «заклікамі да непаўналетніх ўдзельнічаць у супрацьзаконных пратэстных акцыях». Аб гэтым паведамляецца на сайце ведамства.

Такое патрабаваньне паступіла ад Генэральнай пракуратуры.

Адначасова Раскамнагляд заклікаў усе сацыяльныя сеткі і СМІ не дапускаць распаўсюджваньня такіх заклікаў. Пры гэтым пра заклікі да ўдзелу ў якіх менавіта акцыях ідзе гаворка, не ўдакладняецца.

Найбліжэйшыя акцыі ў Расеі з патрабаваньнем вызваліць Аляксея Навальнага заплянаваныя на суботу, 23 студзеня. Палітыка затрымалі 17 студзеня ў Шарамецеве — адразу ж па прылёце ў Маскву з Бэрліну, дзе ён праходзіў лячэньне пасьля атручэньня «Навічком» у жніўні.

18 студзеня Хімкінскі гарадзкі суд на выязным пасяджэньні ў аддзяленьні ўнутраных спраў арыштаваў Навальнага на 30 сутак.

Навальны ў звароце да прыхільнікаў, запісаным у будынку паліцыі, заклікаў іх «не баяцца» і «выходзіць на вуліцы». У сацсетках таксама зьявіліся заклікі да акцыяў пратэсту.

Праваахоўныя органы па ўсёй краіне спыняюць выступы ў падтрымку арыштаванага Аляксея Навальнага. Паліцыянты спасылаюцца, як правіла, на заканадаўства аб мітынгах і абмежаваньні ў сувязі з пандэміяй.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG