Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справу Бабарыкі перадалі ў Вярхоўны суд, Дзяржкантроль правярае «Офіс правоў людзей з інваліднасьцю». Найважнейшае за 21 студзеня


Віктар Бабарыка

Справа «Белгазпрамбанку» перададзеная ў Вярхоўны Суд

Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю праводзіць праверку кіраўніцтва «Офісу правоў людзей з інваліднасьцю»

«Беларуськалій» заявіў, што гатовы прыняць на працу раней звольненых за страйк шахтароў

На волю выйшаў палітвязень Юры Савіцкі, дырэктар шынамантажнай станцыі. Суд прысудзіў яму тры гады «хіміі»

Чэмпіён сьвету ў кікбоксінгу са жніўня быў пад хатнім арыштам, але ўцёк з краіны. У Расеі яго затрымалі

48 арганізацый выступілі ў абарону зьняволенага журналіста Андрэя Аляксандрава

Органы ўнутраных справаў выявілі больш за 100 фактаў злачынстваў на чыгуначным транспарце, па гэтых эпізодах расьсьледуецца крымінальная справа аб тэрарызьме

Яшчэ адна жанчына далучылася да галадоўкі салідарнасьці зь Ігарам Лосікам і іншымі палітвязьнямі

Ірына Леўшына — новы дырэктар кампаніі БелаПАН

Аляксандар Лукашэнка на нарадзе раскрытыкаваў урадавую праграму

У Літве, Польшчы і Чэхіі рыхтуюцца 23 новыя справы па ўнівэрсальнай юрысдыкцыі супраць Лукашэнкавых сілавікоў

Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны і Бюро нацыянальнай бясьпекі Польшчы правялі чарговыя кансультацыі, на якіх абмеркавалі сытуацыю ў Беларусі і ў якіх узяў удзел кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Павал Латушка

Санкцыі, уведзеныя Эўразьвязам у дачыненьні да Беларусі, пакуль не далі ніякага эфэкту, бо для таго, каб іх вынік стаў бачны, трэба больш часу — прэс-сакратар замежнапалітычнай службы Эўразьвязу Пэтэр Стана

Джо Байдэн у першы дзень свайго знаходжаньня на пасадзе прэзыдэнта ЗША падпісаў 17 распараджэньняў і ўказаў

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG