Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржкантроль правярае фінансавую дзейнасьць «Офісу правоў людзей з інваліднасьцю»


Кіраўнік «Офісу правоў людзей з інваліднасьцю» Сяргей Драздоўскі
Кіраўнік «Офісу правоў людзей з інваліднасьцю» Сяргей Драздоўскі

Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю праводзіць праверку кіраўніцтва «Офісу правоў людзей з інваліднасьцю».

«У парадку, прадугледжаным Крымінальна-працэсуальным кодэксам Беларусі, праводзіцца праверка ў дачыненьні да службовых асобаў асьветніцкай праваабарончай установы „Офіс правоў людзей з інваліднасьцю“ ў пытаньнях магчымага неправамернага завалоданьня ў пэрыяд з 2020 году і па цяперашні час грашовымі сродкамі, атрыманымі ў выглядзе дабрачынных унёскаў і міжнароднай дапамогі з мэтай аказаньня дапамогі грамадзянам Рэспублікі Беларусь з інваліднасьцю», — паведамляецца на сайце ведамства.

Ведамства піша, што па выніках праверкі з улікам сабраных матэрыялаў будзе прынятае рашэньне ў рамках крымінальна-працэсуальнага заканадаўства.

Тэлефон кіраўніка арганізацыі Сяргея Драздоўскага на гэты момант недасяжны.

Па інфармацыі «Белсат», у бухгалтаркі «Офісу правоў людзей з інваліднасьцю» Тацяны Крышталь забралі камп'ютар і тэлефон. Раніцай да сябра Каардынацыйнае рады Святланы Гатальскай і праваабаронца Міхаіла Мацкевіча невядомыя ламіліся ў кватэру. Цяпер тэлефон Міхаіла недасяжны, ён працаваў у «Офісе правоў людзей з інваліднасьцю».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG