Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што здарылася на АЭС, у чым вінавацяць журналістак, пра які цуд загаварыў Фазэль. Найважнейшае за 16 студзеня


Астравецкая АЭС. Ілюстрацыйнае фота
Астравецкая АЭС. Ілюстрацыйнае фота

Мы адабралі для вас тое, пра што карысна ведаць 16 студзеня.


Да трэцяга пакету санкцый Эўразьвязу ў дачыненьні да беларускіх уладаў і бізнэсу далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя.

Кіраўнік Міжнароднай хакейнай фэдэрацыі Рэнэ Фазэль на пытаньне, ці магчыма правесьці чэмпіянат сьвету па хакеі ў Менску, сказаў: «Вельмі складана, вельмі складана. Я магу амаль сказаць, што павінен здарыцца цуд».

16 студзеня суд Першамайскага раёну адправіў у калёнію агульнага рэжыму на 4 гады 22-гадовага студэнта за гвалт над АМАПаўцам

Падлетак Цімур Міцкевіч, які ў жніўні трапіў у рэанімацыю ў Менску, паведаміў, што знаходзіцца ў бясьпецы. «Жывы. Жыве Беларусь!» — напісаў ён на сваёй старонцы ў Інстаграме, выставіўшы сваё фота ў самалёце.

Першы энэргаблок БелАЭС адключылі ад сеткі пасьля таго, як спрацавала сыстэма абароны генэратара, паведаміла Міністэрства энэргетыкі.

Сталі вядомыя прэтэнзіі ўладаў да журналістак Андрэевай і Чульцовай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG