Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За гвалт да міліцыянтаў 22-гадовага пратэстоўца асудзілі на 4 гады калёніі


Яўген Каліноўскі на судзе

14 ліпеня, калі не зарэгістравалі кандыдатамі ў прэзыдэнты Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу, Яўген Каліноўскі браў удзел у акцыі пратэсту і спрабаваў перашкодзіць затрыманьням.

16 студзеня суд Першамайскага раёну адправіў яго ў калёнію агульнага рэжыму на 4 гады, паведаміла «Вясна».

Судзьдзя Максім Трусевіч прызнаў хлопца вінаватым па ч. 1 арт. 342 і арт. 364 Крымінальнага кодэксу. Ён таксама пастанавіў заплаціць пацярпелым амапаўцам: Ігару Астапуку — 1000 рублёў, Алегу Баразнову — 1500 рублёў.

Яўген Каліноўскі сваёй віны не прызнаў. Ён лічыць, што спрабаваў спыніць супрацьпраўныя дзеяньні апамаўцаў.

«У сваім жыцьці і ў прыватнасьці ў абставінах, якія абмяркоўваюцца цяпер, заўсёды кіраваўся маральнымі каштоўнасьцямі, якія ўклалі ў мяне бацькі, добрае выхаваньне, школы, ВНУ», — казаў ён на судзе.

«Мне шкада, што сытуацыя склалася такім чынам, што меліся факты фізычнага кантакту з супрацоўнікамі міліцыі, аднак хачу падкрэсьліць, што яны былі абумоўленыя ў першую чаргу ўзьдзеяньнем супрацоўнікаў міліцыі на асобаў, якія знаходзіліся там, што маральна і этычна асуджалася грамадзтвам і Рэспублікі Беларусь, і міжнароднай супольнасьцю. І была дадзеная адназначная грамадзкая ацэнка. І я ў прынцыпе згодны з гэтай ацэнкай і па гэтай прычыне дзейнічаў у названых абставінах так, як яно атрымалася».

Яўген Каліноўскі плянуе абскардзіць прысуд.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG