Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову вінавацяць у прыпыненьні 13 аўтобусаў, 3 тралейбусаў і 3 трамваяў


Кацярына Андрэева і Дар'я Чульцова
Кацярына Андрэева і Дар'я Чульцова

Пра гэта сваякам Кацярыны паведаміў адвакат.

Журналістак вінавацяць у тым, што яны прымалі актыўны ўдзел і нават кіравалі «групавымі дзеяньнямі, што груба парушаюць грамадзкі парадак», якія пацягнулі за сабой парушэньне працы грамадзкага транспарту. Як «грубае парушэньне грамадзкага парадку» сьледзтва расцэньвае мірную акцыю пратэсту на плошчы Пераменаў, адкуль Кацярына і Дар’я вялі жывы рэпартаж, інфармуе Белсат.

Сьледзтва сьцьвярджае, што стрым Кацярыны і Дар’і пацягнуў за сабой прыпыненьне руху 13 аўтобусных маршрутаў, трох тралейбусных і трох трамвайных. Шкода ГП «Менсктрансу» ацэненая ў 11 562 рубля і 14 капеек.

Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова за кратамі ад 15 лістапада.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG