Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падлетак, якога ў РУУС зьбілі да комы, пакінуў Беларусь


Цімур М.

Падлетак Цімур Міцкевіч, які ў мінулым жніўні трапіў у рэанімацыю ў Менску, паведаміў, што знаходзіцца ў бясьпецы. «Жывы. Жыве Беларусь!» — напісаў ён на сваёй старонцы ў Інстаграме, выставіўшы сваё фота ў самалёце.


Цімур Міцкевіч, якому цяпер 17 гадоў, 13 жніўня трапіў у рэанімацыю 3-га дзіцячага шпіталю з Партызанскага РУУС Менску і нейкі час быў у коме. У яго было некалькі цяжкіх траўмаў, у тым ліку адкрыты пералом верхнесківіцавай пазухі, сутаргавы сындром, траўматычныя эрозіі рагавіцы абодвух вачэй.

Сваякам Цімур расказаў, што ў РУУС яго катавалі.

Пасьля выхаду са шпіталю 3 верасьня Цімура выклікалі ў Сьледчы камітэт на допыт у справе ўдзелу ў масавых беспарадках. Са Сьледчага камітэту ён пад канвоем зноў трапіў у шпіталь. Выглядае, што адтуль ён здолеў уцячы. Справу пра катаваньні так і не завялі.

Сузаснавальнік кампаній BY_help і BYSOL Андрэй Стрыжак напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку пра вываз Цімура зь Беларусі: «Была вялікая дэтэктыўная апэрацыя, у якой прынялі ўдзел дзясяткі чалавек і я рады таму, што маю дачыненьне да гэтай вялікай справы».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG