Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўдыёзапіс заяваў пра ўжываньне зброі і стварэньне канцлягераў, прысуды за пратэсты. Найважнейшае за 15 студзеня


Забітыя падчас пратэстаў Аляксандар Тарайкоўскі, Аляксандар Віхор, Генадзь Шутаў і Раман Бандарэнка
Забітыя падчас пратэстаў Аляксандар Тарайкоўскі, Аляксандар Віхор, Генадзь Шутаў і Раман Бандарэнка

Ініцыятыва былых сілавікоў BYPOL апублікавала гуказапіс выступу чалавека, голас якога нагадвае голас намесьніка міністра ўнутраных справаў палкоўніка міліцыі Мікалая Карпянкова. На запісу голас аддае загад ужываць зброю супраць пратэстоўцаў максымальны шырока і распавядае пра пляны стварэньня канцлягераў

3 гады калёніі Арцёму Паўлечку — восьмая крымінальная справа за ўдзел у акцыях пратэсту супраць нерэгістрацыі кандыдатамі ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі і Валера Цапкалы

Кастрычніцкі суд Менску прысудзіў два гады пазбаўленьня волі 52-гадоваму ўраджэнцу Магдэбургу Вячаславу Ламаносаву за зьбіцьцё апэратара БТ

Суд Фрунзэнскага раёну Менска вынес прысуд палітвязьню Арцёму Хвашчэўскаму: 1 год пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму

Намесьнік міністра ўнутраных спраў — начальнік крымінальнай міліцыі Генадзь Казакевіч пракамэнтаваў, на якой падставе затрымалі журналіста Андрэя Аляксандрава і ягоную дзяўчыну Ірыну Злобіну

Затрымалі кнігара Алеся Яўдаху і выдаўца Андрэя Янушкевіча. Абодвух павезьлі на допыт у ДФР у межах крымінальнай справы, у выдавецтве Янушкевіча правялі ператрус. Пазьней абодвух выпусьцілі па падпіску аб неразгалошваньні.

Суд адправіў на дапрацоўку справу старшыні АГП, якога абвінавачваюць у адмове даць падпіску аб неразгалошваньні

Улады сьцьвярджаюць, што ЭЗ дасьць ім 10 мільёнаў эўра. Але ЭЗ кажа, што гэта ня так

Амбасада ЗША ў Беларусі асудзіла перасьлед журналістаў і незалежных мэдыя

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG