Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС пра Аляксандрава: «Затрыманыя падазраюцца ў фінансаваньні пратэстнай дзейнасьці»


Намесьнік міністра ўнутраных спраў Генадзь Казакевіч
Намесьнік міністра ўнутраных спраў Генадзь Казакевіч

Намесьнік міністра ўнутраных спраў — начальнік крымінальнай міліцыі Генадзь Казакевіч пракамэнтаваў, на якой падставе затрымалі журналіста Андрэя Аляксандрава і ягоную дзяўчыну Ірыну Злобіну.

«Супрацоўнікі падразьдзяленьняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі падчас выяўленьня каналаў фінансаваньня незаконных масавых мерапрыемстваў выйшлі на сьлед двух індывідуальных прадпрымальнікаў, жыхароў Менску. 12 студзеня яны затрыманыя», — заявіў у відэакамэнтары Генадзь Казакевіч.

Паводле Казакевіча, Аляксандраў атрымліваў ад фонду BY_help грошы для аплаты штрафаў пратэстоўцам. Міліцэйскі генэрал сьцьвярджае, што праз схованкі Аляксандраву перадалі больш за 100 тысяч даляраў і эўра.

Мэдыямэнэджара Андрэя Аляксандрава затрымалі 13 студзеня. Яго падазраюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак (арт. 342 КК ).

Ірына Злобіна таксама мае статус падазраванай.

Паводле апошніх зьвестак ад кампаніі BY_help, яна дапамагла 8425 беларусам на агульную суму 8 237 362 рублі. Грошы пайшлі на аплату штрафаў, сутак у СІЗА, выплату кампэнсацый ахвярам гвалту, а таксама аплату паслуг адвакатаў у палітычных крымінальных справах.

14 студзеня ў офісе БелаПАН прайшоў у ператрус у сувязі з затрыманьнем Андрэя Аляксандрава, іх былога супрацоўніка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG