Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўскія кампаніі падалі пазоў на ўлады Беларусі ў брытанскі арбітраж


Літоўскія кампаніі Pavilniu saules slenis і Modus grupe зьвярнуліся ў міжнародны арбітраж з пазовам да беларускага ўраду

Пра гэта паведамляе інтэрнэт-выданьне OfficeLife .

Прадметам судовага разбору стаў праект будаўніцтва гатэлю. Паводле OfficeLife, гаворка, хутчэй за ўсё, ідзе пра гатэль каля Нацыянальнага аэрапорту Менск. Сутнасьць прэтэнзіяў не раскрываецца.

Пазваныя ў справе Аляксандар Лукашэнка, прэм’ер-міністар Беларусі і Менгарвыканкам. Справу разгледзіць арбітраж у Вялікай Брытаніі — у горадзе Танбрыдж-Уэлс.

Апошняя публічная згадка аб будаўніцтве гатэлю каля аэрапорту была зробленая гендырэктарам аэрапорту Вячаславам Харанекам у верасьні 2020 году. Ён расказаў, што ўдалося знайсьці інвэстара для будаўніцтва гатэлю. Паводле яго, узьвядзеньне абʼекту мусіла пачацца ў 2021 годзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG