Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У горадзенскі дзіцячы госьпіс зноў прыйшла фінансавая міліцыя, патрабавалі апарат штучнай вэнтыляцыі лёгкіх


Дзіцячы госьпіс у Горадні, архіўнае фота.
Дзіцячы госьпіс у Горадні, архіўнае фота.

У паліятыўны цэнтар пры дзіцячым госьпісе ў Горадні 12 студзеня прыйшлі супрацоўнікі ДФР, каб забраць ужо другі апарат штучнай вэнтыляцыі лёгкіх. Аднак сышлі без апарата.

Як расказалі работнікі госьпісу, да іх прыйшлі трое супрацоўнікаў ДФР, пыталіся пра апарат ШВЛ, хацелі яго забраць.

Патлумачылі, што гэта зьвязана з крымінальнай справай, заведзенай на дырэктарку госьпісу Вольгу Вялічку. Хацелі адкрыць адно з памяшканьняў у цэнтры, каб праверыць, ці ёсьць там апарат.

Псыхоляг Алена Шчарбінская патлумачыла, што ня ведае, дзе ключы ад таго памяшканьня. Ёй прапанавалі даць пісьмовую расьпіску пра гэта, супрацоўніца адмовілася. Псыхоляга хацелі забраць у міліцыю, аднак, потым зьехалі безь яе. Паведамілі, што выклічуць яе позвай.

Гэта ўжо чарговы візыт ДФР у дзіцячы госьпіс за апошнія некалькі месяцаў. Раней у госьпіса забралі іншы апарат ШВЛ. На дырэктарку госьпіса завялі крымінальную справу нібыта за нясплату падаткаў. Вольга Вялічка зьехала зь сям’ёй за мяжу, калі ў яе хацелі забраць дзяцей.

У сьнежні з майстэрняй пры госьпісе, дзе шылі ахоўныя касьцюмы для мэдыкаў, праз суд перарвалі дамову арэнды.

Вольга Вялічка была ў камандзе Віктара Бабарыкі, незалежнай назіральніцай падчас выбараў, уваходзіла ў савет народнага даверу, які стварылі пасьля выбараў і які меўся аб’яднаць чыноўнікаў і грамадзкіх актывістаў.

Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG